• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пра што пішуць журналісты братняй Расеі?

    Вядомая расейская журналістка Юлія Латыніна апублікавала артыкул над назвай «После гибели империи». Артыкул падае даволі спэцыфічны погляд на культурніцкую ролю Расейскай імпэрыі і СССР.

    Параўноўваючы гэтыя два дзяржаўныя ўтварэньні, журналістка піша: «Российская империя, в царские времена, следовала примеру Рима и Великобритании. При всей ее жестокости она покоряла Восток и Кавказ с безупречной храбростью, и, как Рим, она давала больше, чем отнимала. Советский Союз был устроен, как монголы: он уничтожал беспощадно все…» Даволі радыкальна характарызуе яна і сёньняшні стан расейскага грамадства: «И все же мирный распад СССР давал… России… шанс остаться культурной метрополией… Вот этот шанс мелкое послечекистское отребье, завладевшее Россией, — растаптывает сейчас в грязь. Русские делают словно все, чтобы выглядеть в глазах окружающих народов не культурной метрополией, а шайкой лубянской шпаны».

    Пакінем па-за разглядам характарыстыкі, якія журналістка дае сёньняшняму расейскаму грамадству (гэта выглядала б на ўмяшальніцтва ў справы чужой дзяржавы). А засяродзімся на палітыцы Расейскай імпэрыі, якая, паводле Латынінай, была сапраўдным дабром для заваяваных народаў. Прычым дабрадатны ўплыў расейскай імпэрскай культуры выяўляўся, паводле яе меркаваньня, нават да самага апошняга часу. Яна піша: «Чеченские инсургенты, погибая под русскими танками, — писали стихи о свободе своего народа на русском языке, в подражание Лермонтову».

    Ня маючы аніякага намеру паставіць пад сумнеў вялікасьць расейскай культуры, дазволю сабе запярэчыць адносна яе высокай цывілізацыйнай ролі. Калі хоць неяк можна было б яшчэ пагадзіцца з тым, што калянізацыя Сібіры і Далёкага Ўсходу мела некаторыя цывілізацыйныя наступствы для малых народам гэтай часткі азыяцкага кантынэнту, дык пра якія даброты можна весьці гаворку ў выпадку, напрыклад, інкарпарацыі беларускіх земляў у склад Расейскай імпэрыі?

    Можна адно здагадвацца: журналістка альбо ня ведае пра бясспрэчныя факты, альбо наўмысна не бярэ іх пад увагу. Нагадаю некаторыя з іх. Задоўга да анэксыі на нашых землях існавала магдэбурскае права ці сыстэма самакіраваньня, якую царская Расея ніколі ня ведала. Узровень індывідуальных свабодаў быў непараўнальна вышэйшы за узровень у Маскоўскай дзяржаве. А ў некаторыя часы колькасьць свабодных грамадзянаў сягала 30% беларускага насельніцтва.

    Нарэшце, першая кніга на старабеларускай мове зьявілася на 17 год раней за расейскую. Дык пра якую дабрадатную і цывілізацыйную ролю Расейскай імпэрыі піша спадарыня Латыніна? Пра закрыцьцё віленскага ўніверсытэту? Пра разрабаваныя бібліятэкі і шматлікія культурныя каштоўнасьці вывезеныя ў Маскву і Санкт-Пецярбург? Пра ўзарваны войскамі Пятра І Сафійскі сабор? Пра гвалт над уніятамі і пра тысячы спаленых і распілаваных уніяцкіх ікон? Пра зьнявечаныя і пераробленыя на маскоўкі капыл беларускія праваслаўныя храмы?

    Ну, і нарэшце, пра Лермантава і чачэнскіх інсургэнтаў. Парадаксальным чынам Латыніна спасылаецца на таго самага Лермантава, які пісаў не пра свабоду, а пра несвабоду сваёй айчыны: «Прощай немытая Россия, страна рабов, страна господ…» А той факт, што чачэнскія змагары пісалі вершы пра свабоду на расейскай мове, сведчыць не пра ўплыў Лермантава, а пра сур’ёзны культурны і адукацыйны крызіс сярод шматлікіх народаў сёньняшняй Расеі, якія сталіся аб’ектам русыфікацыі ды пазьнейшага камуністычнага экпэрыменту пад назвай «создание новой исторической общности людей – советский народ».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці