• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прафесара Таццяну Арлову звольнілі з журфака БДУ

    Прафесара Таццяну Арлову звольнілі з БДУ. На факультэце журналістыкі яна адпрацавала 46 гадоў, і была гатовая выкладаць далей. Але ў рэктараце вырашылі па-іншаму.

     Таццяна Арлова. Фота: TUT.by

    “Калі гэтым летам я сыходзіла ў адпачынак — была ўпэўненая, што ў наступным навучальным годзе застануся на кафедры, — распавядае Таццяна Арлова Еўрарадыё. — У сярэдзіне ліпеня размаўляла з дэканам [факультэта журналістыкі], і таксама размовы пра звальненне не ішло. Але тыдзень таму атрымала паперу, што трэба зайсці ў аддзел кадраў за працоўнай кніжкай”.

    Таццяна Арлова нарадзілася ў 1935 годзе, дзіцём прайшла вайну. У 1959 годзе скончыла аддзяленне журналістыкі на філфаку БДУ і пачала працаваць у беларускіх медыях, спецыялізавалася на тэатральнай крытыцы. У 1972‑м прыйшла выкладаць на журфак.

    Зараз Таццяне Дзмітрыеўне 83 гады, але яна працягвае не толькі выкладаць, але і хадзіць на спектаклі, і пісаць рэцэнзіі. За мінулы навучальны год у яе выйшла 47 навуковых і публіцыстычных артыкулаў.

    Прафесар не можа патлумачыць сваё звальненне інакш, як сваім узростам. «Але звальняць варта не старых выкладчыкаў — усіх без разбору — а тых, хто дрэнна працуе, — кажа яна. — Няўжо тыя, хто зараз гэта робяць, думаюць, што яны ніколі не будуць старымі, і дыскрымінацыя па ўзросце іх не закране?».

    Большасць выпускнікоў журфака, якія зараз працуюць у беларускіх СМІ, вучыліся ў Арловай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці