• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пракуратура Брэсцкай вобласці распавяла, колькі інфармацыйных рэсурсаў было прызнана «экстрэмісцкімі» ў 2025 годзе

    Органы пракуратуры Брэсцкай вобласці за першы квартал 2025 года накіравалі ў рэгіянальныя суды 128 заяваў аб прызнанні інтэрнэт-рэсурсаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй».

    Пракуратура Брэсцкай вобласці змагаецца «з экстрэмізмам»

    Пракуратура Брэсцкай вобласці. Фота: Валерый Кароль

    У прыватнасці, пракурорамі былі накіраваны заявы аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыяламі 50 Telegram-чатаў і каналаў, 14 старонак у Insta­gram, 2 інтэрнэт-сайтаў, 34 акаўнтаў у «Одноклассниках», 2 акаўнты ў TikТok, 3 акаўнты «Вконтакте», 18 акаўнтаў у Face­book, 5 каналаў на YouTube, справаздачыцца служба інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці.

    У паведамленні згадваецца, што па заяве ведамства быў прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» змест Telegram-канала «Таксисты Бреста». Але большасць інтэрнэт-рэсурсаў, на якіх пракурорскія супрацоўнікі Берасцейшчыны заўважы прыкметы «экстрэмізму», абсалютна не тычацца гэтага рэгіёна.

    Так, суды Брэсцкай вобласці за першыя тры месяцы 2025 года прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» Telegram-канал «Цыганкоў» вядомага журналіста Віталя Цыганкова, які вымушана жыве за мяжой, Telegram-каналы «Хартия 97%» і «Беларускі інстытут публічнай гісторыі», старонку «Радыё Свабода» ў Face­book і іншыя рэсурсы, якія транслююць навіны Беларусі і свету.

    Ужо ў красавіку гэтага года пракурорамі з розных раёнаў Брэстчыны дасланыя ў Брэсцкую абласную экспертную камісію яшчэ 8 інтэрнэт-рэсурсаў — для праверкі «на наяўнасць прыкмет экстрэмізму».

    «Экстрэмізмам», паводле інфармацыйнай службы Брэсцкай пракуратуры, ведамства лічыць распаўсюд «інфармацыі, накіраванай на падвышэнне сацыяльнай напружанасці ў грамадстве і стварэнне недаверу да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці