• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: сацсеткі 73-гадовай блогеркі, TikTok-акаўнт «belarusnovosti1» і сайт «Честные люди»

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 20 траўня ў чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Аляксандра Ханевіч блогерка

    Аляксандра Ханевіч. Фота: з асабістага архіва

    Паводле рашэння суда Ленінскага раёна Гродна ад 16 траўня 2025 года ў яго ўключылі асабістыя інтэрнэт-старонкі 73-гадовай блогеркі Аляксандры Ханевіч, якая цяпер знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі. «Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаныя Insta­gram-акаўнт «Ali­ak­san­dra Khanevich | в 70 снялась у Юрия Дудя» (ідэнтыфікатар instagram.com/aliaksandrakhanevich),

    Face­book-акаўнт «Ali­ak­san­dra Khanevich» (ідэнтыфікатар facebook.com/aliaksandra.khanevich ), YouTube-каналы  «АЛЕКСАНДРА ХАНЕВИЧ» (ідэнтыфікатары youtube.com/@aliaksandrakhanevich  і youtube.com/channel/UCuh0ijxvGgMhCEbtaxBxQ5g).

    Суд Чыгуначнага раёна Віцебска 16 траўня прызнаў «экстрэмісцкім» сайт грамадзянскай ініцыятывы «Честные люди» (ідэнтыфіктар honestby.org). «Ствараем медыяпрадукты і праводзім інфармацыйна-адукацыйныя кампаніі, абвяргаючы прапаганду і прасоўваючы дэмакратычныя каштоўнасці», — паведамляе пра сябе ініцыятыва.

    У той самы дзень суд Цэнтральнага раёна Мінска пастанавіў лічыць «экстрэмісцкім» акаўнт у Tik­Tok з назвай «belarusnovosti1» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@belarusnovosti1). Старонка мае амаль 8 тысяч падпісчыкаў, размешчаныя там відэаролікі прысвечаныя палітычным беларускім навінам.

    15 траўня 2025 года суд Маладзечненскага раёна абвесціў «экстрэмісцкім» Insta­gram-акаўнт «skary­na­press» (ідэнтыфікатар instagram.com/skarynapress). Гэта старонка выдавецтва і кнігарні «Скарына» ў Лондане.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.