Прэмія беларускіх кінакрытыкаў «Чырвоны верас» апублікавала шорт-ліст фіналістаў
Гэтым разам узнагароды будуць уручаныя ў 15 катэгорыях. Усяго ў разглядзе бралі ўдзел 60 стужак — гэта поўна- і кароткаметражныя ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя стужкі, створаныя беларусамі. Упершыню асобна разглядаюцца дакументальныя рэпартажы.

Журы, у якое ўвайшлі 20 кінакрытыкаў(ц), кінажурналістаў(к), кінадаследнікаў(ц), ацэньвала фільмы 2023 і 2024 гадоў. Некаторыя фільмы бяруць удзел ананімна.
Дзве з намінацыяў – акурат «Найлепшы дакументальны рэпартаж» і «Найлепшы мантаж» – з’явіліся ў гэтым сезоне кінапрэміі ўпершыню.
Поўны спіс намінантаў на «Чырвоны верас’26»:
Намінацыя «Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм»
- «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч
- «Працэсы» Андрэя Кашперскага
- «Чароўныя нажнічкі» Anny Avoty
Намінацыя «Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм»
- «Say Cheese» Кіры Альшэўскага
- «Цукар» Андрэя Кашперскага
- Ананімны ўдзельнік
Намінацыя «Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм»
- «Радзіма» Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча
- «Так шмат і так мала» Аляксандра Матафонава
- «Уліс» Мікіты Лаўрэцкага
Намінацыя «Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм»
- «Святая вада» Андрэя Куцілы
- Ананімны ўдзельнік
- Ананімны ўдзельнік
Намінацыя «Найлепшы анімацыйны фільм»
- «Калыханка» Івана Гапіенкі
- «Кроў і караоке» Юрыя Сямашкі
- «Прама і па крузе» Каліны Феліксавай
Намінацыя «Найлепшы дакументальны рэпартаж»
- «Без рэтушы: Насця Рыдлеўская» Аляксандра Гарадка і Канаплёва+Лейдзік
- «Без рэтушы: Сяргей Пукст» Аляксандра Гарадка і Канаплёва+Лейдзік
- «Берлін: ад Макса да Алекса. ШокінгГайд» Арцёма Лобача
Намінацыя «Найлепшы(ая) рэжысёр(ка)»
- Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч за фільм «Радзіма»
- Андрэй Кашперскі за фільм «Працэсы»
- Мара Тамковіч за фільм «Пад шэрым небам»
Намінацыя «Найлепшы актор»
- Алег Гарбуз за ролі ў фільмах «Працэсы» і «Лес»
- Валянцін Навапольскі за ролю ў фільме «Пад шэрым небам»
- Дзяніс Тарасенка за ролю ў фільме «Пад шэрым небам»
Намінацыя «Найлепшая акторка»
- Аляксандра Вайцяховіч за ролю ў фільме «Пад шэрым небам»
- Алена Зуй-Вайцяхоўская за ролю ў фільме «ЧынЧыны праляцелі кукухай»
- Яна Траянава за ролю ў фільме «Працэсы»
Намінацыя «Найлепшая праца аператара(кі)»
- Данііл Гаёў за фільм «Працэсы»
- Сяргей Канаплянік за фільм «Радзіма»
- Вячаслаў Цвяткоў за фільм «Святая вада»
Намінацыя «Найлепшы сцэнар»
- Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч за фільм «Радзіма»
- Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй за фільм «Працэсы»
- Мара Тамковіч за фільм «Пад шэрым небам»
Намінацыя «Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака(чкі)-пастаноўшчыка(цы)»
- Аляксандр Адамаў за фільм «Працэсы»
- Людміла Гудзіліна за фільм «Чароўныя нажнічкі» (пасмяротна)
- Кацярына Дубовік за фільм «Калыханка»
Намінацыя «Найлепшы мантаж»
- Iлля Бажко за фільм «Працэсы»
- Каця Вішня, а таксама Якуб Басткоўскі, Ежы Панятоўскі, Ганна Бадзяка за фільм «Радзіма»
- Мікіта Лаўрэцкі за фільм «Уліс»
Намінацыя «Найлепшы саўнддызайн (праца кампазітара(кі) і/ці гукарэжысёра(кі)»
- Праект «Крос-культурны музычны дыялог» за фільм «Чароўныя нажнічкі»
- Томас Энджэл Эндрэсэн, Інґвэ Сэтрэ за фільм «Радзіма»
- Ананімны ўдзельнік
Намінацыя «Адкрыццё года»
- Anna Avota
- Ганна Бадзяка
- Ананімны ўдзельнік
@bajmedia