• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызналі YouTube-канал Menavita Online і Instagram-акаўнт «Беларусь Live»

    У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі — чарговае папаўненне. Гэтым разам — паводле рашэння судоў Лідскага раёна Гродзенскай вобласці і Светлагорскага раёна Гомельскай.

    Рашэннем суда Лідскага раёна Гродзенскай вобласці ад 11 сакавіка «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны YouTube-канал Menavi­ta Online (www.youtube.com/@MenavitaOnline), а таксама яго лагатып, які, паводле апісання на сайце ведамства, «ўяўляе сабой літару «М» бела-чырвона-белага колеру на чорным фоне».

    У апісанні канала Menavi­ta Online гаворыцца, што на ім змяшчаюць «аўтарскія палітычныя стрымы, навіны і аналітыку пра падзеі ў Беларусі і свеце ад стваральніцы дабрачыннага фонда «Беларусский Майдан», блогеркі выдання «Українська Правда» Алены Васільевай».  YouTube-канал быў створаны ў 2021 годзе і мае 14,2 тысячы падпісчыкаў.

    Таксама 11 сакавіка суд Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» старонку карыстальніка «of.belarusian» у сацыяльнай сетцы  Insta­gram пад назвай «Беларусь Live» (ідэнтыфікатар www.instagram.com/of.belarusian).

    Гэты акаўнт, дзе, паводле стваральнікаў, размяшчаюцца «гарачыя навіны з Беларусі», як крымінальная, так і грамадска-палітычныя, мае 78,3 тысячы падпісчыкаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці