• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдакцыя NEXTA далучылася да Пагаднення аб самарэгуляванні і Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў

    Беларуская рэдакцыя NEXTA далучылася да Пагаднення аб самарэгуляванні незалежнага медыясектара і Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў. Такім чынам цяпер у Медыяасамблею ўваходзяць 25 медыя і медыяарганізацыі.

    Рэдакцыя nexta

    NEXTA – медыя, што паўстала з папулярнага Telegram-канала, імклівы рост якога адбыўся падчас эпідэміі каронавіруса і масавых пратэстаў у 2020‑м годзе. Сцяпан Пуціла і Раман Пратасевіч — два ключавыя ўдзельнікі стварэння і развіцця рэдакцыі NEXTA.

    Вясной 2021 года Раман Пратасевіч быў затрыманы пасля прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта кампаніі Ryanair.

    Сёння асноўнымі прадуктамі рэдакцыі з’яўляецца Telegram- і YouTube-каналы, а таксама сайт і сацсеткі.

    Што за Пагадненне аб самарэгуляванні?

    У сакавіку шэраг медыя і медыяарганізацыі падпісалі Пагадненне аб самарэгуляванні незалежнага медыясектара і Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў. Тым самым яны стварылі Медыяасамблею, якая абрала Раду па медыяэтыцы.

    Рада па медыяэтыцы фактчна прыйшла на замену Камісіі па этыцы БАЖ (якая вымушана спыніла працу) і цяпер разглядае скаргі на парушэнне рэдакцыямі Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці