Рада па медыяэтыцы
Спіс сябраў Рады па медыяэтыцы і Рэестр удзельнікаў Медыяасамблеі
Спіс сябраў Рады па медыяэтыцы Надзея Белахвосцік (старшыня), Зміцер Гурневіч, Валер Карбалевіч, Ігар Карней, Ірына Слаўнікава, Ганна Соўсь, Зоя Хруцкая.
Пачынаюцца выбары сябраў Рады па медыяэтыцы — ФОРМА
20 красавіка 2026 года пачынаецца этап рэгістрацыі кандыдатаў у сябры Рады па медыяэтыцы.
Форма звароту ў Раду па медыяэтыцы
Кодэкс этыкі беларускіх журналістаў Пагадненне аб самарэгуляванні незалежнага беларускага медыясектара Спіс сябраў Рады па медыяэтыцы і Рэестр удзельнікаў Медыяасамблеі Загрузка…
Кодэкс этыкі беларускіх журналістаў, Пагадненне аб самарэгуляванні незалежнага медыясектара і іншыя дакументы
20 сакавіка 2025 года гэтыя дакументы падпісалі шэраг медыяў і медыяарганізацыі.
Надзея Белахвосцік пераабраная на пасаду старшыні Рады па медыяэтыцы
14 траўня адбылося паседжанне Рады па медыяэтыцы, на якім прайшлі выбары старшыні гэтай структуры. Раду зноў узначаліла Надзея Белахвосцік.
Новымі сябрамі Рады па медыяэтыцы сталі Ігар Карней і Ірына Слаўнікава
Завяршыліся выбары двух новых сябраў Рады па медыяэтыцы. Вылучэнне кандыдатаў і кандыдатак у этычны орган адбывалася адкрыта, а потым сябраў Рады на альтэрнатыўнай аснове абіралі прадстаўнікі 29-ці медыяў і медыяарганізацый, што ўваходзяць у Медыяасамблею.
Гомельскі інфармацыйны рэсурс «Штодзень» далучыўся да Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў
Медыярэсурс «Штодзень» 2 лютага 2026 года далучыўся да Пагаднення аб самарэгуляванні незалежнага медыясектара і да Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў.
Sekktor.online далучыўся да Пагаднення аб самарэгуляванні і Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў
Навігатар па актуальнай беларускай культуры sekktor.online 2 лютага прыяднаўся да Пагаднення аб самарэгуляванні незалежнага медыясектара і да Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў. Цяпер у Медыяасамблею ўваходзяць 29 медыя і медыяарганізацый.
Рэдакцыя NEXTA далучылася да Пагаднення аб самарэгуляванні і Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў
Беларуская рэдакцыя NEXTA далучылася да Пагаднення аб самарэгуляванні незалежнага медыясектара і Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў. Такім чынам цяпер у Медыяасамблею ўваходзяць 25 медыя і медыяарганізацыі.
Рада па медыяэтыцы: «Еўрарадыё» не парушыла Кодэкс прафесійнай этыкі беларускіх журналістаў
Рада па медыяэтыцы разгледзела зварот Галіны Жарко адносна артыкула «Андрей Стрижак и непрошенные дикпики», апублікаванага на «Еўрарадыё» 21 ліпеня 2025 года на адпаведнасць журналісцкім стандартам. Спампаваць PDF.
«Зялёны партал» далучыўся да Пагаднення аб самарэгуляванні і Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў
Выданне «Зялёны партал» далучылася да Пагаднення аб самарэгуляванні незалежнага медыясектара і Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў. Такім чынам цяпер у Медыяасамблею ўваходзяць 24 медыя і медыяарганізацыі.
Рада па медыяэтыцы разгледзела скаргу на выкарыстанне тэрміна «нелегальныя мігранты»
Заява Рады па медыяэтыцы ад 7 ліпеня 2025 года адносна выкарыстання тэрміна «нелегальныя мігранты» ў артыкулах «Нашай Нівы». Спампаваць PDF
Рада па медыяэтыцы: Еўрарадыё не парушала Кодэкса прафесійнай этыкі беларускіх журналістаў
Заява Рады па медыяэтыцы ад 23 траўня 2025 года адносна артыкула «На ABBA падалі ў польскую пракуратуру», апублікаванага на Еўрарадыё 24 красавіка 2025 года. Спампаваць PDF.
У Раду па медыяэтыцы абралі Карбалевіча, Новік, Гурневіча, Хруцкую, Соўсь, Бурыеву і Белахвосцік
Арганізацыі-удзельнікі медыяасамблеі абралі першы склад новай Рады па медыяэтыцы. Па выніках галасавання ў Раду ўвайшлі: Валер Карбалевіч, Зміцер Гурневіч, Ірына Новік, Лола Бурыева, Надзея Белахвосцік, Ганна Соўсь і Зоя Хруцкая.
Вылучэнне ў Раду па медыяэтыцы працягнулі да 5 траўня — ФОРМА
30 красавіка адбылося пасяджэння Медыяасамблеі (цяпер у яе ўваходзяць 20 медыяў і 3 медыяарганізацыі). Сябры Медыяасамблеі вырашылі працягнуць вылучэнне кандыдатаў і кандыдатак у Раду па медыяэтыцы да канца панядзелка, 5 траўня. Раней вылучэнне адбывалася да 27 красавіка. На 7 месцаў ў Радзе было пададзена 14 прапановаў. Рэгістрацыя кандыдатаў ажыццяўляецца шляхам вылучэння і шляхам самавылучэння праз ФОРМУ.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.