Sekktor.online далучыўся да Пагаднення аб самарэгуляванні і Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў
Навігатар па актуальнай беларускай культуры sekktor.online 2 лютага прыяднаўся да Пагаднення аб самарэгуляванні незалежнага медыясектара і да Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў. Цяпер у Медыяасамблею ўваходзяць 29 медыя і медыяарганізацый.

Sekktor.online, лагатып
«Гэта важны крок для нас у развіцці як паўнавартаснага медыя для беларускай культурніцкай прафсупольнасці», — зазначаюць у sekktor.online.
Sekktor.online — гэта навігатар па актуальнай беларускай культуры, «дзе збіраюцца магчымасці для людзей мастацтва, культуры і актывізму». У намерах «стварыць медыя для гэтых прафесійных супольнасцяў».
Таксама 2 лютага да Пагаднення аб самарэгуляванні незалежнага медыясектара і Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў далучыліся выданне «Штодзень» і медыя, якое не называецца з прычыны бяспекі. Такім чынам Рэестр удзельнікаў Медыяасамблеі на сёння налічвае 29 медыя і медыяарганізацый.
Што за Пагадненне аб самарэгуляванні?
У сакавіку 2025 года шэраг медыя і медыяарганізацый падпісалі Пагадненне аб самарэгуляванні незалежнага медыясектара і Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў. Тым самым яны стварылі Медыяасамблею, якая абрала Раду па медыяэтыцы.
Рада па медыяэтыцы фактычна прыйшла на замену Камісіі па этыцы БАЖ (якая вымушана спыніла працу) і цяпер разглядае скаргі на парушэнне рэдакцыямі Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў.
Спіс сябраў Рады па медыяэтыцы і Рэестр удзельнікаў Медыяасамблеі
@bajmedia