• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельскі інфармацыйны рэсурс «Штодзень» далучыўся да Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў

    Медыярэсурс «Штодзень» 2 лютага 2026 года далучыўся да Пагаднення аб самарэгуляванні незалежнага медыясектара і да Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў.

    «Для нас важны Кодэкс этыкі беларускіх журналістаў, паколькі «Штодзень» публікуе правераную інфармацыю, як таго і патрабуе дакумент. Да таго ж для нас як для незалежных журналістаў блізкія прафесійныя стандарты, адзначаныя ў кодэксе», — так пракаментавалі ў рэдакцыі «Штодня» сваё рашэнне.

    «Штодзень» — гэта медыягрупа, што аб’ядноўвае навінавы сайт і сацыяльныя сеткі, інфармацыя якіх скіраваная перадусім на Гомельшчыну.

    Усяго да Пагаднення аб самарэгуляванні незалежнага медыясектара і да Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў на сёння далучыліся 29 медыя, якія працягваюць працаваць на беларускую аўдыторыю, незалежна ад таго, дзе знаходзяцца: у Беларусі ці за мяжой. У ліку падпісантаў — «Белсат TV», «Новы Час», «Еўрарадыё», Reform.news, «Позірк», Hrodna.life, «Будзьма беларусамі!», NEXTA, «Беларускі расследавальніцкі цэнтр» і многія іншыя.

    Падпісанты абавязваюцца прытрымлівацца ў сваёй прафесійнай дзейнасці Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў і выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Пагадненнем. Сярод прафесійных стандартаў, адзначаных у Кодэксе, — незалежнасць, аб’ектыўнасць, дакладнасць інфармацыі, салідарнасць, адказнасць за распаўсюд інфармацыі, непрымальнасць дыскрымінацыі, недапушчальнасць плагіяту і мовы варожасці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці