• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вылучэнне ў Раду па медыяэтыцы працягнулі да 5 траўня — ФОРМА

    30 красавіка адбылося пасяджэння Медыяасамблеі (цяпер у яе ўваходзяць 20 медыяў і 3 медыяарганізацыі).  Сябры Медыяасамблеі вырашылі працягнуць вылучэнне кандыдатаў і кандыдатак у Раду па медыяэтыцы да канца панядзелка, 5 траўня.

    Раней вылучэнне адбывалася да 27 красавіка. На 7 месцаў ў Радзе было пададзена 14 прапановаў. Рэгістрацыя кандыдатаў ажыццяўляецца шляхам вылучэння і шляхам самавылучэння праз ФОРМУ.

    Фота pexels.com

    Рада па медыяэтыцы складаецца з 7 сябраў, абраных на пасяджэнні Медыяасамблеі з ліку асоб, якія валодаюць:

    • высокімі маральнымі якасцямі,
    • прызнанай у медыясупольнасці прафесійнай кампетэнцыяй.

    Сябры Рады па медыяэтыцы абіраюцца і дзейнічаюць у асабістай якасці. Прыналежнасць да ўдзельнікаў Медыяасамблеі не з’яўляецца ўмовай для абрання сябрам Рады па медыяэтыцы. Сябра Рады па медыяэтыцы з моманту яго абрання павінен прытрымлівацца прынцыпаў, выкладзеных у Дэкларацыі сябра Рады па медыяэтыцы.

    Вылучэнне кандыдатаў удзельнікамі Медыяасамблеі

    Кожны ўдзельнік Медыяасамблеі мае права намінаваць аднаго ці некалькіх кандыдатаў, якія адпавядаюць патрабаванням, вызначаным гэтым Пагадненнем для сябраў Рады па медыяэтыцы. Намінаваная асоба лічыцца зарэгістраванай у Рэестры кандыдатаў з моманту атрымання Сакратарыятам дакументаў ад удзельніка Медыяасамблеі

    Самавылучэнне кандыдатаў

    Кожная асоба, якая адпавядае патрабаванням, вызначаным гэтым Пагадненнем для сябраў Рады па медыяэтыцы, можа самастойна вылучыць сваю кандыдатуру. Асоба лічыцца зарэгістраванай у Рэестры кандыдатаў з моманту атрымання ад яе Сакратарыятам наступных дакументаў:

    • кароткія біяграфічныя звесткі самавылучанай асобы,
    • рэкамендацыйны ліст, які пацвярджае кваліфікацыю і рэпутацыю асобы.

    Рэгістрацыя кандыдатаў ажыццяўляецца шляхам вылучэння і шляхам самавылучэння праз ФОРМУ.

    27 красавіка 2025 года сканчаецца этап рэгістрацыі кандыдатаў у сябры Рады па медыя этыцы. Пасля гэтага будзе арганізаввана працэдура выбраў. БАЖ апублікуе спіс абраных сябраў Рады на сваім сайце.

    Кодэкс этыкі беларускіх журналістаў і Пагадненне аб самарэгуляванні незалежнага медыясектара

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці