• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэфармаванне медыясферы – адзін з прыярытэтаў праекта “Рэфорум”

    15 ліпеня ўдзельнікі форума палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ў межах праекта «Рэфорум» вызначылі прыярытэты працы на бягучым этапе – імі стала рэфармаванне сістэмы адукацыі і медыясферы.

     

    Выява putserdca.ru

    Пра гэта паведаміў сайт Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS), які каардынуе праект пры падтрымцы Еўрасаюза.

    Акрамя медыясферы і адукацыі, прадстаўнікі НДА і палітычных партый вылучалі прапановы па рэфармаванні выбарчай сістэмы, пенсійнай сістэмы, жыллевай палітыкі, лібералізацыі знешняга гандлю, мадэрнізацыі беларускага заканадаўства для рэалізацыі зоны свабоднага гандлю з ЕС.

    За рэфармаванне медыясферы выказаліся 9 з 14‑і ўдзельнікаў пасяджэння. Пра гэта паведаміў у гутарцы з прэс-службай ГА “БАЖ” старшыня форума Ігар Лялькоў.

    Фота svaboda.org

    Ігар Лялькоў: Было два туры рэйтынгавага галасавання. У першым туры адпалі дзве з шасці прапановаў, якія набралі найменшую колькасць галасоў, а ў другім туры перамаглі дзве прапановы, якія набралі найбольшую колькасць галасоў.

    БАЖ: Кожную прапанову вылучала адна арганізацыя ці былі супольныя прапановы ад неалькіх удзельнікаў?

    І.Л.: Прапановы агучваў адзін чалавек, але было відаць, што некаторыя з іх былі ўзгодненыя паміж некалькімі арганізацыямі. Але што да рэфармавання медыясферы – тут быў больш-менш кансенсус, бо з 14‑і прадстаўленых на форуме арганізацый за гэтую прапанову прагаласавала 9. І гэта не выглядала на загадзя ўзгодненую пазіцыю – проста людзі адчувалі, што гэта важна.

    Агучвала гэтую прапанову на мінулым пасяджэнні форума Жанна Літвіна. Але 15 ліпеня нават не БАЖ яе абараняў, а Сяргей Мацкевіч ад Асамблеі НДА і Ігар Рынкевіч ад Беларускай Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнерства. Можна сказаць, што тут ёсць пэўная згода ў грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі. Рэформа медыясферы – гэта тое, што насамрэч закранае ўсе іншыя накірункі. 

    БАЖ: Накірункі вызначаныя, але якія далейшыя крокі па рэалізацыі гэтых рэформ?

    І.Л.: Пакуль ствараюцца экспертныя групы. Гэтым будзе займацца BISS як кардынатар праекта. Прычым фармавацца гэтыя групы будуць не толькі з беларускіх, але і з еўрапейскіх экспертаў. Потым іх напрацоўкі вынесуць на наступнае пасяджэнне форума, запланаванае на восень. Ён альбо зацвердзіць напрацоўкі экспертаў, альбо не. А далей надыходзіць фаза лабіявання – калі форум падтрымае прапановы экспертаў, то задачай і грамадзянскай супольнасці, і палітычнай апазіцыі, і Еўрапейскага саюза будзе лабіяваць  ажыццяўленне гэтых рэформ…

    Больш падрабязна з інфармацыяй пра праект “Рэфорум” можна азнаёміцца ў публікацыі «РЭФОРУМ у пытаннях і адказах».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.