• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сабіна Брыло: «Не хапае слоў, каб гаварыць пра невыноснае, і мы шчабечам абы-што, каб заглушыць бясконцы гул паветранай трывогі»

    Дзеля каго ці дзеля чаго пісаць кнігі ў трагічны час бясконцых стратаў? Якою моваю выказваць боль? Чым ёсць сёння часовы дазвол на жыхарства ў разуменні выгнаннікаў з радзімы?

    На гэтыя ды іншыя пытанні Радыё Свабода папрасіла адказаць паэтку, перакладчыцу і журналістку Сабіну Брыло, якая ўжо трэці год змушаная жыць за межамі Беларусі.

    «Мы стаім ля канца краю і спрачаемся пра тое, у чым дрэнна цямім…»

    — Нядаўна выйшла ваша новая кніга «У конца края». Калі бачыш такую назву, так і ўяўляецца край як абрыў нечага — дарогі, поля, жыцьця. Але тут у абрыву ёсьць яшчэ і канец. Нейкі шматкроць памножаны трагізм адчуваецца пад вокладкай з такім назовам. Ці так гэта насамрэч задумвала аўтарка кнігі?

    — Апошнім часам я стала занадта сур’ёзная, і мне гэта вельмі не даспадобы. Такое страшнае, няўклюднае, нядбайнае, дзікунскае жыцьцё — а яшчэ і ты ў ім з кіслым тварам, ня здольны засьмяяцца. Але ў назьве кнігі я ўсё ж дазволіла сабе гульню, і сёй-той з маіх чытачоў (мой чытач — нешырокае свойскае кола), думаю, зловіць гэты мячык, які ляціць зь мінулай кнігі «Я и другие люди». Апошні верш той кнігі быў напісаны ў 2018 годзе:

    в конце света стояли и спорили
    это конец или край
    ты сказал: что бы это ни было,
    здесь надо целоваться

    Мне вельмі важна надаваць рэчам сэнсавую і фармальную нагрузку. І паміж сваімі кніжкамі я перакідаю «мосьцікі». Другая кніжка была зьвязаная зь першай («Это буквы») праз тытульны верш, цяпер пераклічка з папярэдняй адбываецца праз назву.

    Кніжка «У конца края» доўга складалася (мне было нялёгка сабраць і абедзьве папярэднія, бо надта нуджуся працаваць з уласнымі архівамі). Пасьля таго як Дзьмітры Строцаў прапанаваў мне выдаць тэксты ў ягоным выдавецтве, я тройчы зьмяніла канцэпцыю кнігі. Спачатку думала выдаць апошнія вершы, потым — лепшыя (у кніжкі занадта прывабны дызайн, хацелася аздобіць яго супэр-зьместам), але нарэшце спынілася на тым, што выдам паводле прынцыпу «новыя і кароткія». А паколькі кароткіх вершаў маю шмат, адбіраць іх было нялёгка. Так што ад прапановы Дзімы да вёрсткі прайшоў, бадай, цэлы год. Працоўная назва кнігі была «Короткие стихи о войне и мире». Я склала яе ў лістападзе падчас літаратурнай рэзыдэнцыі ў Вэнтсьпілсе, даслала Строцаву пасьля дзясятага сьнежня, і ўжо празь некалькі тыдняў, пад Новы год, атрымала гатовую вёрстку.

    Пад вокладкай, вядома, трагізм нашага часу: там трыццаць вершаў, напісаных з 2019 да 2023 году. Мы стаім ля канца краю і спрачаемся пра тое, у чым дрэнна цямім…

    «Нумарныя кнігі могуць мець і цудадзейнае значэньне»

    — Выдавец і аўтарка абвясьцілі, што асобнікі выдадзенай кнігі — нумарныя. У кожнага чытача будзе асобнік са сваім нумарам. У чым загадка гэтай нумарацыі? Чыстая арытмэтыка ці лічбы з кодам ад дзьвярэй, за якімі схаваны цуд?

    — Нумарныя экзэмпляры — асаблівасьць выдавецтва hohroth. Гэтая ініцыятыва паходзіць зь Нямеччыны, і яна даволі вядомая і паважаная ў Эўропе (замежныя сябры кажуць: о, крута, выдадзена ў hohroth!). Акрамя Нямеччыны, філіі hohroth дзейнічаюць у гарадах іншых краінаў. Дзьмітры Строцаў заснаваў у Бэрліне выдавецтва hohroth Mінск і ўжо выпусьціў адзінаццаць кніжак, сярод якіх паэзія Насты Кудасавай, Андрэя Хадановіча, Артура Камароўскага і іншых сучасных беларускіх аўтараў, а ў перакладзе выдадзеныя вершы ўкраінца Сяргея Жадана.

    Кніжкі hohroth робяцца не ў друкарні, а на сучасным хатнім абсталяваньні, уручную. Ня трэба зараджаць друкарскія машыны на пэўную колькасьць экзэмпляраў, таму можна вырабляць столькі кніг, колькі патрэбна — пад індывідуальныя замовы, да прэзэнтацыі, для крамы і г. д. Нумары, як я разумею, парадкавыя, але ж можна надзяляць іх любым значэньнем, нават і цудадзейным. Я думаю, што ў сьвеце ня так многа выпадковых рэчаў. Нумар, які табе выпаў, нешта ды значыць.

    «Абы што-небудзь гаварыць падчас жудаснай катастрофы, у якой мы апынуліся цяпер усе разам»

    — Днямі ў сацыяльных сетках не на жарт разгарэлася дыскусія пра вершы, дакладней, пра тое, ці можна залічаць да паэзіі нерыфмаваныя творы. Ваш допіс у тых спрэчках пачынаецца даволі рэзка: «Што можа быць цяпер больш тупым за дыскусію пра тое, як павінны выглядаць вершы, калі асноўнае пытаньне ў тым, трэба, каб была рыфма, ці не?» А якое яно, па-вашаму, сёньня — галоўнае пытаньне паэзіі?

    — Насамрэч мой допіс быў жартаўлівы, хоць і пачынаўся ён так сувора. Я ня ведаю, чаму дасюль адбываюцца спрэчкі вакол рыфмы — думаю, гэта проста нашае ратавальнае шумавое поле: проста забалботваньне, базар — абы што-небудзь гаварыць падчас жудаснай катастрофы, у якой мы апынуліся цяпер усе разам. Трэба казаць хоць нешта, хоць аб нечым, займаць сябе балбатнёй, каб неяк трываць гэтыя абсалютна дзікунскія час і прастору. У нас не хапае слоў, каб гаварыць пра невыноснае, і мы шчабечам абы-што, каб заглушыць бясконцы гул паветранай трывогі.

    Што да галоўнага пытаньня паэзіі — я ня ведаю, якое яно сёньня. Думаю, сёньня галоўнае пытаньне ўсяго і ўсіх — ацалець і захаваць тое, што напрацавалі і пакінулі ў спадчыну добрыя і разумныя людзі, якія жылі да нас. У сьвеце ўжо столькі сфармулявана ідэй, столькі расказана гісторый, столькі цудаў патрабуюць да сябе ўвагі…

    І пры гэтым новыя барбары паводзяцца так, быццам да іх жылі толькі нейкія ідыёты, якія ўсю гісторыю толькі і рабілі, што з дапамогай войнаў дзялілі між сабою грошы, тэрыторыю і розную рухомую і нерухомую маёмасьць.

    Напэўна, адно з найгалаўнейшых пытаньняў паэзіі (як і філязофіі) — як быць, калі найпрасьцейшым выйсьцем выглядае «ня быць». Людзі, што жылі да нас, перажывалі тое самае, што перажываем мы. Мы ведаем пра гэта дзякуючы таму, што некаторыя зь іх фармулявалі і запісвалі. Калі мы хочам падтрымаць тых, хто прыйдзе пасьля нас, мы мусім працягваць гэтую справу. Бо наўрад ці здолеем пакінуць ім лепшы сьвет.

    «Пішучы любы тэкст, я маю на ўвазе, што яго можа чытаць „трэці бок“»

    — І яшчэ адну вашу цытату хацелася б тут прывесьці: «Што б ты ні пісаў, думай пра дзьве рэчы: 1) пра нядобразычліўца, які чытае, і 2) пра вечнасьць». Пра што самі думаеце, пішучы вершы безыменнаму чытачу ці ліст сяброўцы ў турму?

    — Калі я арганізую паэтычнае выказваньне, я размаўляю з сабой альбо зь некім, каго ўяўляю як вечнасьць. Можа, я проста хачу яго зацікавіць, неяк да сябе прывабіць, прышаптаць… Спадзяюся, што ён са мной загаворыць, і тады я ўжо запішу сабе наш дыялёг. Думаю, калісьці я марыла сустрэць жывога чалавека «такога самага, як я» — напэўна, некаторыя тэксты ствараліся ў надзеі знайсьці яго сярод мноства іншых. Такая, ведаеце, вуда, якой ловяць чалавечкаў. Але цяпер я, здаецца, стамілася гэта рабіць.

    Пра што думаю, пішучы? Пра тое, што пішу, і пра бясьпеку таксама — сваю і адрасата. Увесь час, пішучы любы тэкст, я маю на ўвазе, што яго можа чытаць «трэці бок». І хоць я ня ведаю ніводнай ваеннай таямніцы, на пісьме я даволі моцна кантралюю выказваньне.

    «Часовы дазвол на жыхарства — добрае азначэньне сёньняшняга чалавечага жыцьця»

    — Жывучы ў Вільні ўжо больш за два гады, вы даволі актыўна перакладалі творы літоўскіх літаратараў. А нядаўна атрымалі дзяржаўны сэртыфікат на валоданьне літоўскай мовай. Ці дае ён вам нейкія прэфэрэнцыі ў перакладчыцкай справе і ў стасунках зь дзяржаўнымі органамі, якія займаюцца справамі легалізацыі беларусаў у Літве? Які, дарэчы, ваш там статус цяпер?

    — За гэты час я пераклала некалькі дзясяткаў вершаў Гінтараса Граяўскаса і яго фантастычна-філязофскую аповесьць пра рыцара і дракона. Мы ўжо шмат расказвалі пра яе чытачам, але выдаўцы ніяк ня возьмуцца яе выдаць. Таксама пераклала некалькі артыкулаў для мэдыя, вось і ўсё.

    У студзені я прайшла інтэнсіўныя курсы літоўскай мовы ў Віленскім унівэрсытэце на ўзроўні В1. Было цяжка, але вельмі цікава і карысна. Падабралася файная група: усе сямёра студэнтаў былі з розных краінаў, усе вельмі цікавыя, і стасаваліся мы пераважна на літоўскай. Няблага ўжо разумею мову, але нармальна размаўляць у побыце я пакуль не магу. Маю такую праблему з усімі тымі мовамі, якія разумею: цяжка гаварыць.

    На курсы я хадзіла дзеля самой сябе і за свае грошы. Ніякіх прэфэрэнцый у Літве я ня маю, і сэртыфікат мне іх не дае. Але я маю ў Літве вельмі добрых сяброў і знаёмых, якія часам дапамагаюць мне жыць. То запросяць у тэатар, то на каву, то замовяць напісаць артыкул. У лютаўскім нумары літаратурнага часопіса Metai выйдзе маё чарговае эсэ — літоўцы цікавяцца нашым жыцьцём. А літоўскай мовай са мной цяпер займаецца былая ўнівэрсытэцкая выкладчыца, аўтарка адной з найлепшых кніг па літоўскай граматыцы. Калі жыць вельмі цяжка, а часам невыносна — чалавек ідзе да чалавека. І чалавек робіць цуд, каб ты чарговы раз узгадаў, што Бог ёсьць.

    У Літве я цяпер жыву ў чаканьні чарговага часовага дазволу на жыхарства. Чаканьне крыху падзацягнулася, і гэта мяне, канешне, нэрвуе. Часовы дазвол на жыхарства — добрае азначэньне сёньняшняга чалавечага жыцьця.

    «Часам думаю пра тое, што дурнота — вельмі добры сродак ад болю»

    — Якія сьветлыя пачуцьці і абнадзейвальныя навіны прынёс вам карагод калядных сьвятаў? Якія вершы напісаліся ў новым годзе?

    — Калі складала новую кніжку, высьветліла, што ў мінулым годзе напісала мала вершаў, можа якія дзясяткі два. Мова каляпсуе, словаў не хапае, усе словы — «ня тое», хочацца проста махнуць рукой: «Што гаварыць!». У сябе паглыбляцца ня менш страшна, чым у навіны. Часам думаю пра тое, што дурнота — вельмі добры сродак ад болю. Проста ня думай. Не шукай адказы на пытаньні, калі адчуваеш, што дайшоў да дна ў сваіх пошуках. Але ж ты ведаеш (навошта ты гэта ведаеш?), што дна не існуе. А значыць, можна сьвяціць сваім пытаньнем, як ліхтарыкам, у іншыя часткі прасторы. Працягваць шукаць (навошта?!).

    Для мяне асабіста год і скончыўся, і пачаўся няблага. Мы сустрэлі яго ў Вільні на Катэдральным пляцы, потым абсалютна стыхійна арганізаваўся сьвяточны стол для добрай кампаніі нашых сяброў і добрых знаёмых. А потым на курсах літоўскай мовы я нават адчула радасьць (якой не адчувала даўным-даўно). Я вельмі сумую па сапраўднай радасьці. Гэта сапраўды лекавы сродак. Так ня хочацца быць цяжкім, змрочным чалавекам. І вершы хацелася б пісаць лёгкія, вясёлыя. У студзені я напісала два — але яны, на жаль, не такія.

    Кароткія вершы пра вайну і мір

    * * *
    время пришло
    говорит: ну что
    ты не готов
    а я пришло
    ты говоришь:
    заходи, садись
    не предупредило
    теперь жди

    * * *
    повсюду война
    а ты
    никогда не хотел победы
    сначала надеялся, что поймут
    потом — что просто не тронут
    теперь одного желаешь:
    чтоб не заметили

    * * *
    Я спросил Бога, видит ли он каждого человека.
    Бог недолго подумал (мне показалось, он что-то считает в уме)
    и сказал: понимаешь, я знаю, что вижу тех, кого вижу,
    но я не уверен, что тех, кого я не вижу, не существует.

    * * *
    Возьми надежду, всяк сюда входящий.
    Используй аккуратно и по делу.
    Не рви, не пачкай, не ломай детали.
    На выходе оставь ее другому.

    Малітва найноўшага часу

    …камень мой штодзённы дай мне сёньня
    і падсунь бліжэй майго бліжняга
    каб дакладна мог я патрапіць
    яму ў патыліцу

    * * *
    ничего парадоксального
    чисто формальная логика:
    тяжело без человека
    с которым легко

    * * *
    жыцьцё маё склалася лепш, чым мусіла
    горш, чым магло б, —
    напісаў чалавек эпіграф да біяграфіі
    і падпісаў:
    а можа, наадварот

    * * *
    каждый живой виноват перед мертвым
    сытый — перед голодным
    смеющийся виноват перед плачущим
    любимый — перед брошенным
    столько вокруг тяжко виновных:
    сбежавших перед пойманными
    верящих перед отчаявшимися
    раненых перед убитыми

    * * *
    у нас для вас гуманитарная помощь —
    чистые тряпочки,
    в которые надо молчать
    берите,
    понадобятся

    * * *
    незапертая
    стоит чужая беда —
    сел и поехал

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці