• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сяргей Чалы вяртаецца на «Белсат» з новай праграмай

    «Белсат» запускае новую праграму з Сяргеем Чалым «Чалы. Дарэчы». Паглядзець яе можна буддзе па серадах у жывым эфіры альбо на Youtube-канале «Bel­sat News». Першы выпуск адбыўся ўчора, 4 сакавіка.

    Сяргей Чалы вяртаецца на «Белсат»

    Здымкі праграмы «Чалы. Дарэчы» ў студыі «Белсат». Варшава, Польшча. 13 лютага 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

    Чалы – вядомы беларускі эканаміст і аналітык. З 2011 года вядзе праграму «Эканоміка на пальцах», з 2022 года – «Навіны з Чалым» і «Чалы: эканоміка», якая ў 2019–2022 гадах выходзіла на тэлеканале «Белсат».

    Як адзначае Чалы ў каментары для «Белсата», новая праграма — гэта «пераўтварэнне» праекта «Навіны з Чалым», які заканчваецца ў сакавіку. У «Чалы. Дарэчы» аглядальнік сканцэнтруецца на аналізе актуальных палітычных падзей у краіне і будзе гэта рабіць у жывым эфіры.

    Хранаметраж выпуску 40–45 хвілін. А аўдыторыя новай праграмы — «тыя, хто хацеў бы зразумець, што ж адбываецца».

    «Гэта значыць, мы будзем не расказваць – што, а тлумачыць – чаму гэта ўсё здараецца, што гэта азначае. Будзем шукаць простыя адказы на складаныя пытанні», — адзначыў Чалы.

    «Тут няма нічога канспіратыўнага». Ганна Любакова – пра вяртанне на «Белсат» і пра кнігу аб Беларусі, якую піша ў Парыжы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.