• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анджэй Пачобут: Спілаваныя дрэвы падалі наўпрост на вайсковыя пахаванні

    Да Сусветнага дня свабоды прэсы сайт ГА "БАЖ" падрыхтаваў цыкл публікацый пра тое, як праца калег дазволіла змяніць рэчаіснасць у лепшы бок – дапамагла заўважыць і вырашыць жыццёвую праблему, паўплываць на рашэнні ўладаў. Адным словам – дала адчувальны плён.

    Сённяшняя гісторыя – ад карэспандэнта “Gazety Wyborczej” у Беларусі Анджэя Пачобута.

    – У жніўні 2006 года на Пабернардынскіх могілках у Гродне камунальшчыкі пачалі масава выразаць старыя дрэвы. Рабочыя звальвалі спілаваныя дрэвы проста на польскія вайсковыя пахаванні 1920-га года.

    Дрэвы былі наваленыя на магілы, ніхто не збіраўся іх прыбіраць і наогул добраўпарадкаваць тэрыторыю. Да таго ж, было пашкоджана больш за 50 крыжоў. Пахаванні захаваліся ў савецкі перыяд, а цяпер нечакана былі фактычна знішчаныя. Яны настолькі моцна пацярпелі, што часам немагчыма было сказаць, які крыж стаяў на якой магіле.

    Пасля з’яўлення гэтай гісторыі на старонках СМІ пачаўся вялізны скандал, і ўлады вымушаныя былі добраўпарадкаваць гэтыя пахаванні. Зараз Пабернардынскія могілкі і польскія вайсковыя пахаванні выглядаюць досыць годна.

    А калі б мы шырока не абвясцілі тады пра гэтую праблему, нават цяжка ўявіць, як бы зараз выглядалі пахаванні і ці захаваліся б яны наогул…

    З 2 па 8 мая наш сайт ладзіць Тыдзень свабоды прэсы. У межах яго мы рыхтуем цыкл публікацый пра тое, як праца журналістаў дазволіла ў лепшы бок змяніць рэчаіснасць, дапамагла заўважыць і вырашыць жыццёвую праблему, паўплываць на рашэнні ўладаў.

    Сачыце за публікацыямі на сайце і мерапрыемствамі, прысвечанымі Сусветнаму дню свабоды прэсы, 3 мая!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці