• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ГА “БАЖ” заклікае дзяржструктуры адказаць за працу з журналістамі

    У межах кампаніі за доступ журналістаў да інфармацыі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” накіравала афіцыйныя запыты больш чым у 40 розных дзяржаўных міністэрстваў і ведамстваў.

    Усе беларускія міністэрствы, вядучыя дзяржаўныя камітэты, а таксама абласныя і гарадскія выканаўчыя камітэты ГА “БАЖ” просіць адказаць, якімі дакументамі рэгламентавана акрэдытацыя журналістаў пры гэтых установах.

    Таксама ў афіцыйных зваротах ГА “БАЖ” цікавіцца, ці існуюць у гэтых ведамствах якія-кольвек нарматыўна-прававыя акты, якія абмяжоўваюць прадастаўленне журналістам той ці іншай інфармацыі, а таксама ці існуе прыярытэт для журналістаў дзяржаўных СМІ.

    – Ідэя накіравання такіх запытаў узнікла падчас апытання журналістаў-сябраў нашай арганізацыі, – гаворыць прэс-сакратар ГА “БАЖ” Барыс Гарэцкі. – Цягам жніўня мы апытвалі журналістаў вядучых СМІ адносна таго, якія дзяржаўныя ведамствы найбольш часта адмаўляюць ім у інфармацыі.

    Па выніках апытання ўзнік нават своеасаблівы рэйтынг закрытасці, які паказаў, што праблемы з доступам да інфармацыі існуюць пры працы з пераважнай большасцю дзяржаўных ведамстваў. Менавіта таму ГА “БАЖ” і вырашыла афіцыйны праясніць гэтыя пытанні ў перапісцы з дзяржструктурамі.

    Апроч міністэрстваў, шэрагу дзяржаўных камітэтаў і гарадскіх ды абласных выканаўчых камітэтаў запыты таксама накіраваныя старшыням Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і Савета Рэспублікі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці