Каляндарны план кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання для журналістаў (2018)
Дзень выбараў — 18 лютага 2018 г.
(Падрабязны візуалізаваны даведнік па выбарах, падрыхтаваны Цэнтрвыбаркамам тут)
| Этапы і элементы выбарчага працэсу | Тэрмін правядзення | 
| Стварэнне выбарчых камісій | 
 | 
| Стварэнне тэрытарыяльных выбарчых камісій (не пазней за 85 дзён да выбараў) | не пазней за 24 лістапада 2017 г. | 
| Стварэнне акруговых выбарчых камісій (не пазней за 75 дзён да выбараў) | не пазней за 4 снежня 2017 г. | 
| Стварэнне ўчастковых выбарчых камісій (не пазней за 45 дзён да выбараў) | не пазней за 3 студзеня 2018 г. | 
| Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты (пачынаецца за 70 дзён да выбараў і сканчваецца за 40 дзён да выбараў) | з 10 снежня 2017 г. па 8 студзеня 2018 г. уключна. | 
| Прадстаўленне ў адпаведную тэрытарыяльную, акруговую выбарчую камісію дакументаў аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты (не пазней за 65 дзён да выбараў) | не пазней за 14 снежня 2017 г. | 
| Рэгістрацыя ініцыятыўных груп і выдача сябрам ініцыятыўных груп адпаведных пасведчанняў і падпісных лістоў | у пяцiдзённы тэрмiн з дня паступлення заявы аб рэгістрацыі | 
| Прадстаўленне ў адпаведную тэрытарыяльную, акруговую выбарчую камісію дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты (не пазней за 40 дзён да выбараў) | не пазней за 8 студзеня 2018 г. | 
| Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты (пачынаецца за 40 дзён і сканчваецца за 30 дзён да выбараў) | з 9 па 18 студзеня 2018 г. уключна | 
| Перадача ў сродкі масавай інфармацыі для апублікавання паведамлення аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты | не пазней чым на чацвёрты дзень пасля рэгістрацыі | 
| Адкрыццё спецыяльных выбарчых рахункаў для фарміравання ўласных выбарчых фондаў кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў | з дня рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты | 
| Перадача ў сродкі масавай інфармацыі звестак аб паступленні і выдаткоўванні сродкаў выбарчых фондаў кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў | у двухдзённы тэрмін пасля атрымання адпаведных звестак ад падраздзяленняў банка | 
| Вызначэнне месцаў для агітацыі | 
 | 
| Вызначэнне месцаў для правядзення ў заяўным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання) арганізуюцца кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, іх даверанымі асобамі | не пазней за 5 студзеня 2018 г. | 
| Вызначэнне памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, іх давераных асобаў з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарчых сходаў, якія арганізуюцца выбаршчыкамі | не пазней за 5 студзеня 2018 г. | 
| Перадвыбарная агітацыя | з дня рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў па 17 лютага 2018 г. ўключна | 
| Правядзенне лёсавання паміж кандыдатамі ў дэпутаты абласных, Мінскага гарадскога, раённых, гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання) Саветаў дэпутатаў для вызначэння даты і часу выступленняў па дзяржаўным радыё | не пазней чым у двухдзённы тэрмін пасля заканчэння рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў | 
| Афармленне на участках для галасавання стэндаў з інфармацыйнымі матэрыяламі пра кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў (не пазней за 14 дзён да выбараў) | не пазней за 3 лютага 2018 г. | 
| Спыненне апублікавання вынікаў апытанняў грамадскай думкі, звязаных з выбарамі, і прагнозаў іх вынікаў (за 5 дзён да выбараў) | З 13 лютага | 
| Датэрміновае галасаванне (пачынаецца не раней чым за 5 дзён да выбараў) | з 13 па 17 лютага 2018 г. уключна | 
| Заканчэнне перадвыбарнай агітацыі (у дзень перад выбарамі) | 17 лютага | 
| Правядзенне выбараў | 18 лютага | 
| Прадстаўленне пратаколаў аб выніках галасавання ў адпаведныя тэрытарыяльныя, акруговыя выбарчыя камісіі і ў органы, якiя ўтварылi камісіі, для інфармацыі | пасля падпісання пратакола | 
| Прадстаўленне пратаколаў аб выніках выбараў у абласную, Мiнскую гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камісію і ў органы, якiя ўтварылi камісіі, для інфармацыі (не пазней чым на пяты дзень пасля заканчэння галасавання) | не пазней за 23 лютага 2018 г. | 
| Падвядзенне вынікаў выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў тэрытарыяльнымі выбарчымі камісіямі і рэгістрацыя выбраных дэпутатаў. Напрамак у друк для апублiкавання паведамлення аб выніках выбараў і выбраных дэпутатах па кожнай выбарчай акрузе (не пазней чым на пяты дзень пасля выбараў) | не пазней за 23 лютага 2018 г. | 
| Абвяшчэнне вынікаў выбараў | не пазней за 24 лютага 2018 г. | 
| Другі тур галасавання | Не прадугледжаны, бо абраным лічыцца кандыдат, які атрымаў большасць галасоў выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні. Калі быў адзін кандыдат, ён павінен набраць большасць галасоў выбаршчыкаў. У адваротным выпадку праводзяцца паўторныя выбары ў акрузе. | 
 @bajmedia
                        @bajmedia