• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Каляндарны план кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання для журналістаў (2018)

    Дзень выбараў — 18 лютага 2018 г.

    (Падрабязны візуалізаваны даведнік па выбарах, падрыхтаваны Цэнтрвыбаркамам тут)

    Этапы і элементы выбарчага працэсу

    Тэрмін правядзення

    Стварэнне выбарчых камісій

     

    Стварэнне тэрытарыяльных выбарчых камісій (не пазней за 85 дзён да выбараў)

    не пазней за 24 лістапада 2017 г.

    Стварэнне акруговых выбарчых камісій (не пазней за 75 дзён да выбараў)

    не пазней за 4 снежня  2017 г.

    Стварэнне ўчастковых выбарчых камісій (не пазней за 45 дзён да выбараў)

    не пазней за 3 студзеня 2018 г.

    Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты (пачынаецца за 70 дзён да выбараў і сканчваецца за 40 дзён да выбараў)  

    з 10 снежня 2017 г. па 8 студзеня 2018 г. уключна.

    Прадстаўленне ў адпаведную тэрытарыяльную, акруговую выбарчую камісію дакументаў аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты (не пазней за 65 дзён да выбараў)

    не пазней за 14 снежня  2017 г.

    Рэгістрацыя ініцыятыўных груп і выдача сябрам ініцыятыўных груп адпаведных пасведчанняў і падпісных лістоў

    у пяцiдзённы тэрмiн з дня паступлення заявы аб рэгістрацыі

    Прадстаўленне ў адпаведную тэрытарыяльную, акруговую выбарчую камісію дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты (не пазней за 40 дзён да выбараў)

    не пазней за 8 студзеня 2018 г.

    Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты (пачынаецца за 40 дзён і сканчваецца за 30 дзён да выбараў)

    з 9 па 18 студзеня 2018 г. уключна

    Перадача ў сродкі масавай інфармацыі для апублікавання паведамлення аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты

    не пазней чым на чацвёрты дзень пасля рэгістрацыі

    Адкрыццё спецыяльных выбарчых рахункаў для фарміравання ўласных выбарчых фондаў кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў

    з дня рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты

    Перадача ў сродкі масавай інфармацыі звестак аб паступленні і выдаткоўванні сродкаў выбарчых фондаў кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў

    у двухдзённы тэрмін пасля атрымання адпаведных звестак ад падраздзяленняў банка

    Вызначэнне месцаў для агітацыі

     

    Вызначэнне месцаў для правядзення ў заяўным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання) арганізуюцца кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, іх даверанымі асобамі

    не пазней за 5 студзеня 2018 г.

    Вызначэнне памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, іх давераных асобаў з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарчых сходаў, якія арганізуюцца выбаршчыкамі

    не пазней за 5 студзеня 2018 г.

    Перадвыбарная агітацыя

    з дня рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў па 17 лютага 2018 г. ўключна

    Правядзенне лёсавання паміж кандыдатамі ў дэпутаты абласных, Мінскага гарадскога, раённых, гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання) Саветаў дэпутатаў для вызначэння даты і часу выступленняў па дзяржаўным радыё

    не пазней чым у двухдзённы тэрмін пасля заканчэння рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў

    Афармленне на участках для галасавання стэндаў з інфармацыйнымі матэрыяламі пра кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў (не пазней за 14 дзён да выбараў)

    не пазней за 3 лютага 2018 г.

    Спыненне апублікавання вынікаў апытанняў грамадскай думкі, звязаных з выбарамі, і прагнозаў іх вынікаў (за 5 дзён да выбараў)

    З 13 лютага

    Датэрміновае галасаванне

    (пачынаецца не раней чым за 5 дзён да выбараў)

    з 13 па 17 лютага 2018 г. уключна

    Заканчэнне перадвыбарнай агітацыі (у дзень перад выбарамі)

    17 лютага

    Правядзенне выбараў

    18 лютага

    Прадстаўленне пратаколаў аб выніках галасавання ў адпаведныя тэрытарыяльныя, акруговыя выбарчыя камісіі і ў органы, якiя ўтварылi камісіі, для інфармацыі

    пасля падпісання пратакола

    Прадстаўленне пратаколаў аб выніках выбараў у абласную, Мiнскую гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камісію і ў органы, якiя ўтварылi камісіі, для інфармацыі (не пазней чым на пяты дзень пасля заканчэння галасавання)

    не пазней за 23 лютага 2018 г.

    Падвядзенне вынікаў выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў тэрытарыяльнымі выбарчымі камісіямі і рэгістрацыя выбраных дэпутатаў. Напрамак у друк для апублiкавання паведамлення аб выніках выбараў і выбраных дэпутатах па кожнай выбарчай акрузе (не пазней чым на пяты дзень пасля выбараў)

    не пазней за 23 лютага 2018 г.

    Абвяшчэнне вынікаў выбараў
    Прадстаўленне ў Цэнтральнай камісіі абласны, Мінскі гарадскі тэрытарыяльны выбарчыя камісіях звестак аб выніках выбараў у мясцовых Саветах дэпутатаў вобласці (па кожнаму ўзроўню мясцовых Саветаў дэпутатаў) у Мінскім гарадскім Савеце дэпутатаў і склад абраных дэпутатаў

    не пазней за 24 лютага 2018 г.

    Другі тур галасавання

    Не прадугледжаны, бо абраным лічыцца кандыдат, які атрымаў большасць галасоў выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні. Калі быў адзін кандыдат, ён павінен набраць большасць галасоў выбаршчыкаў. У адваротным выпадку праводзяцца паўторныя выбары ў акрузе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці