Радыё 101.2
Працэс рэгістрацыі новай беларускай FM-радыёстанцыі распачаўся яшчэ ўзімку 1994-га — праз некалькі месяцаў пасля ліквідацыі «Беларускай маладзёжнай», амаль увесь калектыў якой на знак пратэсту звольніўся з дзяржаўнага радыё.
«Мы зарэгістравалі радыёстанцыю (101.2) акурат напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў (чэрвень 1994 г.). На гэты момант у нас на руках ужо было рашэнне аб выдзяленні частаты», — узгадвае Жанна Літвіна, былая галоўная рэдактарка зачыненай «БМ». (Не выключана, што ўсё прайшло гладка, бо яе прозвішча ў рэгістрацыйных дакументах новага радыё не фігуравала).
Адначасова ў беларускае прадстаўніцтва Фонду Сораса накіравалі заяўку аб выдаткаванні грошай на перадатчык для новай беларускай
Аднак у эфір Радыё 101.2 выйшла толькі праз год. Ішоў мантаж радыёперадатчыка, рамантавалася памяшканне на другім паверсе вул. Рэвалюцыйнай, 8а, абсталёўвалася радыёстудыя, распрацоўвалася сімволіка.
Акрамя Жанны Літвіной, вырашэннем «аргпытанняў» займаліся Міхаіл Князевіч (адзін з заснавальнікаў і выканаўчы дырэктар радыёстанцыі), гукарэжысёр дзяржаўнага радыё Дзмітрый Новікаў (дырэктар новай радыёстанцыі), а таксама цэлая каманда іншых інжынераў і гукарэжысёраў з дзяржрадыё, якія захавалі сяброўскія сувязі з «Беларускай маладзёжнай» і збіраліся пры спрыяльным развіцці падзеяў змяніць месца працы. На пасаду камерцыйнага дырэктара радыё прыйшоў Дзмітрый Бандарэнка.
Пасля падключэння абсталявання надышоў перыяд творчай падрыхтоўкі: адбору музычных носьбітаў (дыскаў, касет, кружэлак), запісу першых «шапак» і джынглаў… Спачатку фанатэка радыё складалася галоўным чынам з асабістых архіваў гукарэжысёраў, а таксама з дыскаў, падараваных калегамі з польскіх радыёстанцый. Пазней радыё падпісалася на рассылку зборнікаў новых хітоў ад амерыканскай кампаніі TM Century і ўвесь час папаўняла сваю «калекцыю» музыкай ад карпарацыі
Роздумы над назвай новага радыё прывялі да ідэі «раскручваць» саму частату: каб запомнілі, дзе шукаць. Гэтае рашэнне (як і бадай усе рашэнні ў той час) прымалася калектыўна.
Першы выхад у эфір Радыё 101.2 адбыўся 21 ліпеня 1995 г. Гэта была трохгадзінная тэставая «вылазка» з першымі гатовымі на той час джынгламі і музыкай.
Першай песняй, якая прагучала ў эфіры Радыё 101.2, была «We’re Not Gonna Take It» гурту «Twisted Sister». Гэта быў выбар Дзмітрыя Новікава, які сумяшчаў абавязкі дырэктара і гукарэжысёра і падчас першага эфіру працаваў за пультам.
«У параўнанні з „Роксам“ ці „
Музычная палітыка радыёстанцыі шмат у чым вызначалася асабістымі густамі вядоўцаў і гукарэжысёраў — асабліва на першым этапе існавання радыё. Адзінае правіла, якое было ўведзена ад самага пачатку — прынцыповая адмова ад рускамоўных песень у эфіры. Выключэнні рабіліся толькі для анансавання канцэртаў рускіх гуртоў, інфармацыйнымі спонсарамі якіх было Радыё 101.2, альбо падчас інтэрв’ю, калі рускія музыкі прыходзілі ў студыю.
Калі рубам паўстала пытанне прыцягнення рэкламадаўцаў, кіраўніцтва радыёстанцыі вымушана было дыктаваць пэўныя ўмовы датычна музычнай палітыкі: так была ўведзена дзённая
Эфіры і аўтарскія праграмы вяліся толькі
Напачатку «касцяк» радыёвядоўцаў 101.2 складалі нядаўнія супрацоўнікі «БМ», а таксама іншых рэдакцый дзяржаўнага радыё, якія былі незадаволеныя працай у дзяржструктуры і ахвотна далучыліся да новай справы: Ірына Курапаткіна, Генадзь Кеснер, Сяргей Ахрамовіч, Сяргей Лабандзіеўскі, Іна Студзінская, Алесь Дайнэка, Дзмітрый Лукашук, Алесь Хмяльніцкі, Вольга Бабак. Праўда, частка
Паступова да «стоадзінаўскай» суполкі далучаліся ўсё новыя людзі: Вольга Караткевіч, Юрась Бушлякоў, Вольга Гардзейчык, Севярын Квяткоўскі, Жанна Радзівонава, Марцін Латэцкі, Іван Бялоўскі, Таццяна Шунтава, Павел Каранеўскі… Некаторыя з іх, пачаўшы з аўтарскіх праграм, паступова засвойвалі і вядзенне эфіру. Новыя супрацоўнікі, як правіла, надзвычай арганічна «ўрасталі» у калектыў, і хутка ўжо ніхто не памятаў, хто калі трапіў «у сям’ю».
«Так заўсёды адбываецца: збіраецца некалькі таленавітых людзей, якія потым пачынаюць працаваць як магніт, збіраючы вакол сябе гэткіх жа неардынарных асобаў», — узгадвае Жанна Літвіна.
З гукам на радыё працавалі Дзмітрый Новікаў, Уладзімір Сакульскі, Анатоль Додзь, Дзмітрый Васількоў, Алеся Верас, Сяргей Лабандзіеўскі, Алесь Ляшкевіч. Праца адбывалася па старой «дзяржрадыйнай» схеме: вядоўца знаходзіўся ў студыі перад мікрафонам, а за ўсё гукавое афармленне адказваў гукарэжысёр. Тобок
Рэжым працы на радыё быў даволі складаны. Начныя «вахты» былі нормай, асабліва для гукарэжысёраў: адзіная радыёстудыя служыла як эфірнай, так і вытворчай пляцоўкай, таму запісваць новыя праграмы альбо застаўкі можна было толькі пасля заканчэння эфіру. Радыйнае кіраўніцтва планавала прасторавае пашырэнне і ўжо разгарнула рамонт памяшканняў па суседстве, рыхтуючы іх пад новыя студыі. Але гэтыя планы так засталіся нерэалізаванымі…
Радыё 101.2 пазіцыянавала сябе як «Гарадскі канал», бо магутнасці перадатчыка, усталяванага ў цэнтры Мінска (вул. Камуністычная) хапала толькі на сталіцу і некалькі дзесяткаў кіламетраў вакол яе. Максімальная адлегласць ад Мінска, на якой можна было чуць 101.2, складала каля 70–80 км.
Тым не менш, гарадской інфармацыяй Радыё 101.2 яўна не збіралася абмяжоўвацца. Ужо ў 1995 годзе была падпісаная дамова з Сусветнай службай
Аналагічная дамова была падпісана і з Рускай службай «Нямецкай хвалі». Штодня цэлую гадзіну на хвалі Радыё 101.2 вяшчала Беларуская служба Польскага радыё.
Некаторыя архіўныя публікацыі захавалі расклад інфармацыйных праграм Радыё 101.2 прыкладна праз паўгода пасля пачатку яго існавання.
ГРАФІК ВЫХАДУ ПРАГРАМ РАДЫЁ 101.2:
8.00 — пачатак працы
8.10 — 8.40 — дайджэст прэсы
9.30 — 9.45 —
10.00 — 10.05 — замежныя навіны
11.00 — 10.05 — навіны Беларусі
12.00 — 12.05 — навіны
13.00 — 13.05 — выпуск навінаў БелаПАН
14.00 — 4.05 — навіны
15.00 — 15.05 — «Сталічны экспрэс» (гарадскія навіны)
16.00 — 16.05 — навіны (БелТА, БелаПАН)
16.15 — 16.45 —
17.00 — 17.05 — дайджэст навінаў
17.30 — 18.00 — праграма, падрыхтаваная Беларускай службай Польскага радыё.
АЎТАРСКІЯ ПРАГРАМЫ:
10.15 — 11.00 —
11.15 — 11.45 —
11.15 — 12.00 — «NRG» С. Квяткоўскага, перадача пра французскую музыку (нядзеля)
11.30 — 11.45 — «Квадракола» Л. Вольскага, гумарыстычная праграма (субота)
12.15 — 12.45 — «Музыка тоўстых» Д. Падбярэзскага, джазавая праграма (аўторак)
12.30 — 12.45 — «ПраРОК» К. Камоцкай, музычная перадача (пятніца)
12.30 — 12.50 — «Паехалі!» В. Бабак, аўтапраграма (чацвер, субота)
13.15 — 13.40 — «Ad okulus» М. Латэцкага, агляд навінак відэа (нядзеля)
16.45 — 17.00 — «Бабілёнская бібліятэка» Ю. Бушлякова, літаратурная перадача (панядзелак).
Падыход да аўтарскіх праграм уласнай вытворчасці быў досыць дэмакратычны: ніякіх адмысловых патрабаванняў, абмежаванняў (акрамя часавых) не выстаўлялася. Эксперыментатарства часам межавала з хуліганствам у эфіры, але, безумоўна, прыцягвала дадатковую ўвагу да радыёстанцыі і нават «задавала стыль», які пераймалі і іншыя тагачасныя радыйцы. Зрэшты, найбольш яркія «прыколы» Радыё 101.2 рупліва сабраныя ў кнізе Севярына Квяткоўскага «Фрашкі да пляшкі» у раздзеле «Флюіды 101.2».
Прыгадвае лідэр гурту N.R.M. Лявон Вольскі, адзін з супрацоўнікаў радыё: «Гэта была абсалютна нетутэйшая структура. Бо не было гэтай вечнай боязі сказаць штосьці не тое, альбо штосьці не тое паставіць музычнае. Моладзь пачала слухаць менавіта Радыё 101.2. Бо там была і альтэрнатыўная музыка, і сучасная музыка. У нас, бадай, нічога падобнага няма ў краіне, і не было ніколі».
Радыё 101.2, дарэчы, першым распачало практыкаваць выступы музычных гуртоў у жывым эфіры, нягледзячы на сціплыя памеры студыі. Гэтыя эксперыменты ладзіліся ў межах праграмы Касі Камоцкай «ПраРок». Ёсць вялікая верагоднасць таго, што першы «жывы» выступ гурту N.R.M. адбыўся менавіта ў эфіры гэтай праграмы.
Офіс на Рэвалюцыйнай, 8, а быў сапраўдным культурніцкім асяродкам, вакол якога збіраліся знакавыя для Беларусі фігуры. Акрамя Лявона Вольскага і Касі Камоцкай, якія працавалі на радыё, частымі гасцямі на «стоадзінцы» былі Аляксандр Памідораў, Дзмітрый Вайцюшкевіч і Вераніка Круглова («Kriwi»), Міхал Анемпадыстаў (аўтар тэкстаў будучага «Народнага альбома»), Юрый Авяр’янаў (артыст тэатру імя Я. Купалы, які ў хуткім часе пайшоў з жыцця) і многія іншыя.
Улетку
Шмат хто звязваў падвышэнне рэйтынгу з інфармацыйнымі выпускамі, якія выгадна вызначалі станцыю сярод астатніх, цалкам апалітычных — тым больш з улікам таго, што доступ да непадцэнзурнай інфармацыі ў той час ужо быў істотна абмежаваны.
1995—1996 гг. былі багатымі на палітычныя падзеі, і радыё, прэтэндуючы на ролю паўнавартаснай крыніцы інфармацыі, не абыходзіла іх сваёй увагаю. Да прыкладу, падчас правядзення вулічных акцый у інфармацыйных выпусках 101.2 заўсёды падрабязна паведамлялася пра іх ход і вынікі.
Падчас паўторных выбараў у Вярхоўны Савет
«На рэкламным рынку мы выйшлі на першае месца ўжо перад закрыццём. Мы давалі праўдзівую інфармацыю, і рэкламныя блокі вакол нашых навін былі эфектыўнымі. Нашы інфармацыйныя выпускі, паводле сацыялагічных даследаванняў, слухала да васьмідзесяці працэнтаў усіх
Многія сыходзіцца на думцы, што вызначальным для сумнага лёсу радыё стала з’яўленне ў эфіры тагачаснага спікера Вярхоўнага Савета
Але, безумоўна, гэта была далёка не галоўная прычына закрыцця, падкрэслівае яна: «Набліжаўся рэферэндум
Закрыццё
30 жніўня 1996 г. увечары каля 17.30 рэдакцыя Радыё 101.2 атрымала па факсе паперу з Міністэрства сувязі, падпісаную кіраўніком БелГІЭ (дзяржаўная інспекцыя па электрасувязі) А. Ніканавым: «В целях исключения помех в приёмных каналах ЦС РТС „Алтай“ эксплуатацию передатчика на частоте 101.2 МГц с использованием АФС на опоре по адресу: ул. Коммунистическая, 6, прекратить с
Увесь дзень 31 жніўня супрацоўнікі зачытвалі перад выпускамі навін тэкст гэтага паслання, папярэджваючы пра хуткае гвалтоўнае спыненне сваёй працы. «Цяпер ні беларускую, ні міжнародную грамадскасць няма патрэбы пераконваць у тым, што ў нашай краіне існуюць праблемы ва ўзаемадачыненнях уладных структураў і СМІ. Не хочацца верыць, што гэты выпадак з Радыё 101.2 з’яўляецца яшчэ адным таму пацверджаннем. Мы вельмі здзіўленыя і абураныя праяўленаю непавагаю ў першую чаргу да вас, нашых радыёслухачоў, і да ўсяго калектыву 101.2. Мы працягваем працаваць, разлічваем на вашу падтрымку і хочам, каб вы ведалі, што мы гатовыя выйсці ў эфір з папулярнымі перадачамі, абавязкова аператыўнай інфармацыяй і вашай любімай музыкай, як толькі нам гэта дазволяць», — гаварылася ў заяве.
Пасля спынення перадатчыка калектыў прыняў і разаслаў зварот да грамадскасці з просьбай падтрымаць Радыё 101.2 і дапамагчы высветліць сапраўдныя прычыны гвалтоўнага спынення вяшчання радыёстанцыі.
Вось яго поўны тэкст:
«Радыё 101.2 звяртаецца да беларускай грамадскасці, дэпутатаў Вярхоўнага Савета РБ, дыпламатычнага корпусу, сродкаў масавай інфармацыі, да ўсіх прыхільнікаў радыёстанцыі з заявай… Калектыў Радыё 101.2 лічыць неабходным давесці да вашага ведама, што перадатчык Радыё 101.2 знаходзіцца на балансе дзяржаўнай арганізацыі РРТПЦ (Рэспубліканскі радыётэлевізійны перадавальны цэнтр), якая ўзяла на сябе абавязкі па яго абслугоўванні і эксплуатацыі. За перыяд існавання ў эфіры… мы не атрымалі ніводнай заўвагі і ніводнага папярэджання.
Варта нагадаць, што паведамленнне пра выключэнне перадатчыка (гэта абазначае спыненне працы радыёстанцыі) было атрымана за суткі. Зразумела, што за такі кароткі тэрмін немагчыма быо зрабіць адпаведных хадоў, каб не пацярпелі інтарэсы соцень тысяч нашых слухачоў, замежных радыёстанцый „Нямецкая хваля“, „
Лічым неабходным звярнуць увагу і на такую сітуацыю: Радыё 101.2 — адзіная ў краіне недзяржаўная беларускамоўная станцыя, і яе дзейнасць была прыпынена менавіта ў дзень публікацыі праекту новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, напярэдадні важных
Мы расцэньваем гэты выпадак з Радыё 101.2 як чарговы наступ уладаў на свабоду слова і недзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, як грубае парушэнне канстытуцыйных правоў грамадзян Беларусі на атрыманне аператыўнай праўдзівай інфармацыі, як спробу выканаўчай улады абмежаваць інфармацыйнае поле краіны.
Мы заклікаем усіх вас не адседзецца і не прамаўчаць, а праявіць салідарнасць і аб’яднаць свае магчымасці для прыпынення свавольства і беззаконня, для абароны правоў чалавека. Мы заўсёды былі з вамі. А вы?»
Супрацоўнікі Радыё 101.2 ладзілі вулічныя пікеты, адначасова дамагаючыся адказаў у кабінетах улады. У Міністэрстве сувязі абяцалі, што эфір адновяць адразу ж пасля таго, як перадатчык будзе перанесены за горад — у Калодзішчы. Чыноўнікі ўскосна пацвярджалі, што не маюць да Радыё аніякіх прэтэнзій, і намякалі, што адказаў на ўсе пытанні адносна лёсу станцыі трэба шукаць «вышэй».
І сапраўды: у хуткім часе такі адказ прагучаў з самага «верху». Аляксандр Лукашэнка 21 верасня 1996 г. на рэспубліканскім Форуме Моладзі, адказваючы на зададзенае з залы пытанне наконт прычыны закрыцця радыёстанцыі, адказаў літаральна наступнае: «Ні 101.2, ні іншым антыдзяржаўную палітыку праводзіць на дзяржаўнай частаце за дзяржаўныя грошы дазволена не будзе… А за грошы сорасаў і іншых у нас хапае гадасцяў і так на дзяржаўным радыё і тэлебачанні…»
Страта надзеі на вяртанне ў эфір супрацоўнікам «стоадзінкі» далася, безумоўна, балюча.
Тым не менш, без працы яны не засталіся. У тым жа
Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя…
У офісе Радыё 101.2, лета 1996 г. У ніжнім шэрагу (злева направа): Вольга Бабак, Вольга Караткевіч, Ірына Курапаткіна, Алеся Верас, Іна Студзінская. У верхнім шэрагу (злева направа): Дзмітрый Бандарэнка, Алесь Хмяльніцкі, Юрась Бушлякоў, Міхаіл Князевіч, Анатоль Додзь, Алесь Ляшкевіч, Сяргей Ахрамовіч, Дзмітрый Новікаў. (Фота з асабістых архіваў)
Пра Радыё 101.2, якое праіснавала ў эфіры ўсяго год, сказана нямала гучных словаў: «прэцэдэнт у гісторыі Беларусі», «цалкам беларуская, незалежная, прафесійная прастора», «нябачная, але чутная мадэль Беларусі, якая мусіць быць»…
Але найпрасцей сфармуляваў памкненні тагачасных «стоадзінаўцаў» дырэктар радыёстанцыі Дзмітрый Новікаў: «Наша грамадства спаралізаванае савецкімі комплексамі і стэрэатыпамі. Найперш: беларускае — горш за расійскае. Мы зламалі гэты стэрэатып… Таму нас і зачынілі, бо спужаліся развіцця — незалежнасці ў галовах».