• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сябры глыбоцкай суполкі БАЖ дапамаглі ў выданні паэтычнага зборніка невідушчай паэтцы Сафіі Гуз

    У Сафіі Гуз гэта ўжо другі па ліку паэтычны зборнік. Першы меў назву “На крылах маёй мары”, яго таксама дапамагалі падрыхтаваць да друку глыбоцкія актывісты. Як кажа Сафія Гуз, яна асабліва ўдзячная Змітру Лупачу за тое, што гэтыя невялікія зборнікі яна нарэшце можа патрымаць у руках і падарыць сваім сябрам.

    Па словах жанчыны, вершы яна пачала пісаць яшчэ ў студэнцтве, калі мела добры зрок. Але пісала іх няшмат і не перыядычна. А вось калі страціла зрок, іншыя пачуцці абвастрыліся і вершы пачаліся складацца само сабой. Падчас розных хатніх спраў, напрыклад калі чысціць бульбу, у думках узнікаюць вершаваныя радкі, якія яна стараецца трымаць у галаве. Потым, калі падабаецца тое, што прыдумала, Сафія хуценька тэлефануе сваім сёстрам, сяброўкам або работнікам мёрскага сацыяльнага цэнтра і просіць іх запісаць. Такім чынам і ствараюцца новыя вершы. На жаль, яе творчасць не падтрымлівае муж, бо лічыць, што гэта нікому не патрэбна.

    Сафія Гуз страціла зрок дзесяць год таму. Ёй яшчэ давялося ўбачыць першага сына, а вось другога яна ніколі не бачыла. Цяпер дзеці Сафіі навучаюцца ў шостым і дзявятым класах. Яны ёй дапамагаюць у яе іншым захапленні – пляценні з бісеру. Да таго ж Сафія займаецца і пляценнем з газетных трубачак, любіць вудзіць рыбу і ўдзельнічаць у спартакіядах ды турыстычных злётах. Па словах Сафіі, дзёўб рыбы яна вызначае па напружанні лёскі, на вудзе ёй нават не патрэбны паплавок.

    На кухні меру вадкасці ці іншых рэчаў яна вызначае на вагу, калі налівае кіпень у кубак або насыпае крупы. Яна адчувае ўжо вызначаную вагу, каб не пераліць або не перасыпаць.

    Увогуле Сафія Гуз уражвае людзей сваім аптымізмам. Вядзе такі актыўны лад жыцця, што некаторыя людзі нават не вераць у тое, што яна невідушчая. Цяпер мара Сафіі – навучыцца таньчыць усходнія танцы. Яна ўжо знайшла жанчыну, якая пагадзілася з ёй займацца. Яны разам ужо працуюць над пастаноўкай танцавальнага нумару, які Сафія марыць паказаць гледачам на мёрскай сцэне.

    Па словах глыбоцкіх журналістаў, пры сустрэчы з гэтай жанчынай адразу ўзнімаецца настрой. Яна зараджае сваім аптымізмам і пачуццём гумару. Таму дапамагаць такім людзям, як Сафія Гуз, адно задавальненне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    «Еўрарадыё»: Мы не завод, які спыняецца, калі нешта ідзе не так. Нават калі цяжка, мы працуем для Беларусі

    Сёння «Еўрарадыё» — гэта не проста радыёстанцыя ў выгнанні. Гэта платформа штодзённых размоў пра Беларусь: вострых, спакойных, аналітычных, жывых.
    24.07.2025

    «Трыбуна»: Мы працуем дзеля таго, каб таварышы з праборамі і начосамі не маглі спаць спакойна

    19.06.2025
    Акцэнты

    «Флагшток»: Часам людзі звяртаюцца да нас з такімі пытаннямі, як быццам бы мы гарвыканкам

    Гомельскае медыя «Флагшток» паўстала ў 2020 годзе дзякуючы грамадскай ініцыятыве, якая выступіла супраць будаўніцтва ў Гомелі 60-мятровага флагштока за паўмільёна долараў. І хаця канструкцыя ўсё ж такі з’явілася, жыхары Гомельшчыны атрымалі незалежнае выданне, якое асвятляе рэзанансныя падзеі рэгіёна і робіць журналісцкія расследаванні. Пра самыя важныя з іх БАЖ пагутарыў са стваральніцай «Флагштока» Марыяй Булавінскай.
    28.08.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.