• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Статуэтка анёла ў падтрымку Hrodna.life знайшла гаспадара

    На дабрачынным аўкцыёне ў падтрымку незалежнага гарадзенскага СМІ Hrodna.life прададзена каваная статуэтка за 1600 злотых. Аўтар працы — адзін з гарадзенскіх кавалёў. Новай уладальніцай лота стала гарадзенка, якая цяпер жыве ў Беластоку.

    статуэтка анёла ў падтрымку Hrodna.life

    Фота: з архіву Аляксея Шоты

    Па словах Аляксея Шоты, рэдактара Hrodna.life, аўкцыён быў арганізаваны для збору сродкаў на працу рэдакцыі і стаў доказам салідарнасці ды падтрымкі з боку чытачоў:

    – Аўкцыён доўжыўся два тыдні, вынікам мы вельмі задаволеныя. Гэты наш лот, статуэтка, сышла за 1600 злотых. Гэта неблагія грошы для нас. А ўдзельнічала пяць чалавек вельмі актыўна. Усе яны хацелі яе атрымаць, да апошняга ішла барацьба. Такія, часам нечаканыя людзі ‚- беларус са Швейцарыі ці адзін даволі вядомы мецэнат беларускі, не буду называць. А ў выніку – перамагла гарадзенка з Беластока, якая ў апошні момант вырашыла, што ёй патрэбна, і паставіла максімальную стаўку.

    Грошы за прададзеную статуэтку ўжо паступілі на рахунак рэдакцыі. Як адзначыў рэдактар выдання Аляксей Шота, у бліжэйшы час ён плануе працягваць пошук сродкаў, каб забяспечыць далейшую працу рэдакцыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці