• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вярхоўны суд пакінуў у сіле вырак Настассі Мацяш, асуджанай да двух гадоў зняволення

    Cуддзя Вярхоўнага суда Сяргей Гураў 28 чэрвеня разгледзеў апеляцыйную скаргу Настассі Мацяш. Скаргу вырашана пакінуць без задавальнення, а  вырак суда першай інстанцыі — без зменаў.

    апеляцыя па справе Настассі Мацяш

    Фота са старонкі Настассі Мацяш у інтэрнэце

    Такім чынам, Настассі Мацяш не ўдалося абскардзіць рашэнне Мінскага гарадскога суда, які прызнаў яе вінаватай ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні». Паводле часткі 3 артыкула 361–1 Крымінальнага кодэкса суддзя Святлана Макарэвіч пакарала жанчыну двума гадамі пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі і велізарным штрафам памерам 20 тысяч рублёў.

    Таксама Мінскі гарадскі суд абавязаў Настассю Мацяш сплаціць дзяржаве 102 415 рублёў і 12 капеек —  як «даход, атрыманы злачынным шляхам».

    Паводле боку абвінавачання, Мацяш нібыта атрымала «злачынны даход» за супрацу з «Белсатам». Следства заяўляла, што з чэрвеня 2021 года да лістапада 2023 года, яна, «з’яўляючыся моўным кансультантам Польскага тэлебачання «TVP», у склад якога ўваходзіць польскі тэлеканал «Белсат tv Bel­sat», неаднаразова на загад кіраўніцтва «Белсат», прызнанага экстрэмісцкім фарміраваннем, ажыццяўляла правядзенне моўных кансультацый, пераклад, карэктаванне, рэдагаванне тэкстаў, якія ў далейшым выкарыстоўваліся ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання «Белсат» для экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку шляхам стварэння і распаўсюду з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і сеткі інтэрнэт».

    Інтэрнэт-рэсурсы тэлеканала «БЕЛСАТ» былі абвешчаны «экстрэмісцкім фарміраваннем» 3 лістапада 2021 года. Адпаведнае рашэнне прынята Міністэрствам унутраных спраў Беларусі.

    Неўзабаве пасля разгляду апеляцыйнай скаргі Вярхоўным судом Настассю Мацяш мусяць этапаваць у калонію для адбыцця прысуджанага тэрміну зняволення. 27 траўня Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала жанчыну палітычнай зняволенай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці