• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд у Рэчыцы: міліцыі дастаткова рапарта, каб вінаваціць журналіста ў адміністрацыйным правапарушэнні

    Рэчыцкі раённы суд 30 кастрычніка распачаў разгляд адміністрацыйнага пратакола паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП у дачыненні журналіста-фрылансера Андрэя Мядзведзева.

    Андрэй Мядзведзеў, фота deskgram.net

    У верасні Андрэй разам з яшчэ адным рэчычанінам патрапіў у сюжэт спадарожнікавага тэлеканала “Белсат” пад назвай Змагаешся за свае правы —будзь гатовы да ціску з боку праваахоўнікаў”.

    У ім гаворка ішла пра жыхара Рэчыцы Дзяніса Барсукова, супраць якога  міліцыя аднавіла закрытую паўгода таму крымінальную справу нібыта за махлярства з тэлефонамі. Сам Барсукоў  перакананы, што закрытая справа адноўлена ў звязку з  ліпенскім канфліктам у мясцовай палікліцы, дзе ён зняў на відэа вялікія чэргі да лекараў. З‑за гэтага ў лячэбнай установе ўзнікалі спрэчкі, разбірацца ў якіх даводзілася і міліцыі.  Гараджане наракалі на арганізацыю медычнай дапамогі ў горадзе. Відэаздымкі былі выкладзеныя на YouTube, у некаторых недзяржаўных выданнях.

    Сведкам у судзе супраць журналіста выступіў аўтар адміністрацыйнай справы, участковы інспектар Рэчыцкага РАУС Аляксей Цімошчанка.

    Суддзя Марыя Кацуба, якая разглядае адміністрацыйную справу, запыталася ў міліцыянта, чаму не апытаны герой відэасюжэту, не высветлена, хто рабіў відэаздымкі?

    “У райаддзел міліцыі з УУС Гомельскага аблвыканкама паступіў  рапарт з рэзалюцыяй на складанне пратакола. Я і склаў пратакол”, — патлумачыў  участковы Цімошчанка.

    Рапарт паходзіў ад старшага інспектара ўпраўлення аховы правапарадку міліцыі грамадскай бяспекі УУС Гомельскага аблвыканкама, падпалкоўніка міліцыі Зуева. Ён маніторыў інтэрнэт і выявіў на сайце тэлеканала “Белсат”  вышэйзгаданы відэасюжэт, у кадр якога і патрапіў журналіст Мядзведзеў. Гэтага аказалася дастаткова, каб распачаць супраць журналіста-фрылансера адміністрацыйную справу.

    “Улады заўважылі новае імя ў журналісцкай супольнасці рэгіёна і вырашылі прэвентыўна ўжыць адміністрацыйныя захады, каб запужаць і мяне, і ўсіх іншых, хто можа збіраць і распаўсюджваць непадцэнзурную інфармацыю”, — лічыць Андрэй Мядзведзеў.

    Суд над журналістам-фрылансерам будзе працягнуты 1 лістапада. На пасяджэнне ў якасці сведкі выклікаюць героя відэасюжэту Дзяніса Барсукова.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці