• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Сярэдзіны мы не прызнаём!» Да 100-годдзя часопіса «Полымя»

    Старэйшаму «тоўстаму» беларускаму часопісу «Полымя» ў снежні спаўняецца 100 гадоў. Прыгадваем цікавосткі з гісторыі выдання, без якога проста нельга сабе ўявіць гісторыю беларускай літаратуры.

    Першыя дзесяць гадоў свайго існавання «Полымя» не мела афіцыйнага рэдактара, а кіравалася рэдакцыйнай калегіяй, у якую ў розны час уваходзілі Якуб Колас і Янка Купала, Змітрок Бядуля і Вульф Нодэль, Антон Баліцкі і Усевалад Ігнатоўскі, Міхась Зарэцкі і Міхась Чарот ды іншыя. Пазнавальная вокладка часопіса была створана мастаком Міхасём Філіповічам.

    Але стаяў за выданнем па першым часе Зміцер Жылуновіч, які і быў яго фактычным рухавіком. Зразумець гэта можна, калі пагартаць самы першы нумар — у звароце рэдакцыі да сваіх чытачоў ясна праглядаюцца менавіта ягоныя пагляды на культуру, палітыку і літаратуру. Ды і менавіта яму адводзіў той жа Максім Гарэцкі ў сваёй «Гісторыі беларускае літаратуры» ролю галоўнага для таго часу пралетарскага пісьменніка.

    Рэдакцыя «Полымя» ў той прадмове абвяшчала часопіс марксісцкім і рэвалюцыйным, але разам з тым «непартыйным». Да супрацы запрашаліся ўсе, хто падзяляў каштоўнасці рэдакцыі: вызнаваў Савецкую Беларусь, «верхаводства рабочага стану, якое падтрымліваюць шырокія сялянскія гушчы», падзяляў візію нацыянальнай культуры і гэтак далей.

    Некаторыя заявы гучаць даволі смела нават па цяперашнім часе: маўляў, мы не збіраемся гуртавацца выключна для яднання, шукаем сабе не толькі сяброў, але і ворагаў. І ўсё ў прыкладна такім жа духу: нацыяналізм з «незалежнікамі» нам не блізкі, але і чыстага інтэрнацыяналізму мы таксама не прымаем. І гэта ў часы, калі беларускіх актывістаў было не так і многа…

    Верагодна, некаторыя з тых дэкларацый былі агучана адмыслова — каб пазбегнуць магчымых праблемаў. Бо ў Жылуновіча яны рэгулярна з’яўляліся — яшчэ ў пачатку года ён ачоліў кааперацыйнае выдавецтва «Адраджэнне», якое паспела выпусціць за адзін год 14 кніг, сярод якіх была і знакамітая «Спадчына» Янкі Купалы«. Але неўзабаве выдавецтва абвінавацілі ў «нацыянал-шавінізме» і давялося пераназывацца ў «Савецкую Беларусь». Акурат яно ўжо і пачне выдаваць часопіс.

    Разам з тым бальшавікі, як памятаем, былі вымушаныя ісці на кампрамісы, шукаючы іх найперш з іншымі левымі. Бо ў Беларусі тады не было неабходнай колькасці кадраў для эфектыўнай арганізацыі дзяржаўнага функцыянавання, наладжвання грамадскага, культурніцкага і эканамічнага жыцця. Ды і асаблівай падтрымкай яны не карысталіся.

    Ужо ад першага нумара ў «Полымі» актыўна друкуюцца прызнаныя гранды беларускай літаратуры — Якуб Колас, Янка Купала, Змітрок Бядуля ды іншыя. Прычым выступаюць з творамі, якія можна расчытаць па-рознаму. Як прыклад, коласаў «Крывавы вір» — дзе даецца зусім недназначная ацэнка рэвалюцыйных падзей.

    На старонках выдання распачынаюцца зацятыя літаратурныя дыскусіі і абмеркаванне праблем краіны. Тут можна ўбачыць даклады Аляксандра Чарвякова, артыкулы Антона Баліцкага і Усевалада Ігнатоўскага, якія ў 1920‑я гады займалі ключавыя пасады ў БССР у розных сферах. А па хроніцы культурніцкага жыцця, якая давалася ў канцы кожнай «кнігі», можна вывучаць не толькі гісторыю беларускай літаратуры, але таксама ўсяго Савецкага Саюза і нават замежжа.

    З першага нумара ў часопісе сам Жылуновіч узяў традыцыю друкаваць артыкулы па гісторыі Беларусі. За гэта яму, праўда, потым моцна дастанецца. Бо калі ў першай палове дзесяцігоддзя ўласная візія на падзеі, дзе давялося непасрэдна ўдзельнічаць, яшчэ дапускалася, то ў канцы яго гэта было ўжо проста немагчымым. Так, у першым нумары ён публікуе тэкст пад красамоўнай назвай «1 студзеня — рэвалюцыйна-гістарычнае сьвята Савецкай Беларусі».

    Гісторыя з публікацыяй падобных матэрыялаў у выніку скончыцца сумна. За прыклад можна ўзяць першы нумар «Полымя» за 1929 год, дзе сябры рэдкалегіі надрукавалі адмысловую заяву. Паводле яе, у апошнім, дзясятым, нумары за 1928 год была дапушчана палітычная памылка: няправільна высветлена пытанне пра стварэнне БССР і не высветлена роля ў гэтай справе КП©Б. А сам нумар «выданы без удзелу большасці рэдакцыі часопіса», то-бок нібыта адзінаасобна Жылуновічам.

    Чацвёрты нумар «Полымя» за 1929 год распачынаецца са знакамітых «Крывічоў» Міхася Зарэцкага — рамана, які выклікаў шалёную крытыку і ледзь не публічнае цкаванне аўтара. Прычына простая — Зарэцкі, у характэрнай для яго манеры, паставіў пад сумнеў палітыку беларусізацыі. Пазней ён перарабляў яго і зноў спрабаваў публікаваць, але гэты твор так і застаўся няскончаным.

    Да 1930 года «Полымя» выходзіла не так рэгулярна, як пазней, калі кожны нумар адпавядаў каляндарнаму месяцу. На другі год выдання, напрыклад, фактычна свет пабачылі 8 нумароў, бо 3 з іх — здвоеныя. Так было і ў іншыя гады, пакуль працэс выхаду не стабілізаваўся.

    Разам са сканчэннем уніфікацыі літаратурнага жыцця ў 1932 годзе часопіс займеў і першага свайго афіцыйнага «адказнага рэдактара». Ім стаў пісьменнік Платон Галавач, які да гэтага зрабіў за дзясятак гадоў проста галавакружную кар’еру нават па мерках БССР: ад звычайнага пастуха да чыноўніка ў высокіх кабінетах.

    Чытайце яшчэ:

    «Я уже на том уровне, когда меня зовут в соседние страны для выполнения работы»: как студенты совмещают учебу и работу

    «У Лёшы была важная місія ў гэтым свеце — ён ствараў нябачныя сувязі паміж людзьмі». Успамінаючы Аляксея Стрэльнікава

    Абсалютная стэрыльнасць: падпісны каталог “Белпошты” пазбавіўся ад “баласту” незалежных СМІ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці