Леанід Судаленка
У Осла Ларысе Шчыраковай уручылі прэмію Free Media Awards
17 верасня ў нарвежскім Осла ўручылі ўзнагароды Free Media Awards за 2024 год. Адной з лаўрэатак стала журналістка Ларыса Шчыракова, якая асуджаная на 3,5 года турэмнага зняволення. Узнагароду за медыйшчыцу атрымаў праваабаронца Леанід Судаленка.
БАЖ звярнуўся да спецыяльнай працэдуры ААН па справе праваабаронцы Леаніда Судаленкі
Прававы цэнтр Беларускай асацыяцыі журналістаў накіраваў звароты да спецдакладчыкаў ААН з нагоды завочнага прысуду да зняволення гомельскаму юрысту і праваабаронцу Леаніду Судаленку.
Леанід Судаленка: «Я перастану паважаць сваю прафесію юрыста, калі здамся»
Праваабаронца распавядае пра свой завочны суд, спецвытворчаць і парушэнні правоў пад час працэсу, а таксама пра свае далейшыя планы.
Вынеслі завочны прысуд праваабаронцу Леаніду Судаленку
У Гомельскім абласным судзе 17 чэрвеня 2024 года завяршыўся завочны суд над былым палітвязням, юрыстам і праваабаронцам Леанідам Судаленкам. Яму прызначылі пяць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму і вялізны штраф, піша «Вясна».
Прызначаная дата завочнага суду над праваабаронцам Леанідам Судаленкам
У Гомельскім абласным судзе на 12 чэрвеня прызначаная дата завочнага суду над былым палітвязням і праваабаронцам Леанідам Судаленкам. Новая крымінальная справа ў фармаце спецвытворчасці была ўзбуджаная ў лістападзе 2023 года. Леаніда абвінавачваюць па частках 1 і 2 арт. 361–4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.
Журналіст Яўген Меркіс шые ў калоніі абутак і чакае харчовую перадачу
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.