• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Яўген Меркіс шые ў калоніі абутак і чакае харчовую перадачу

    Яўген Меркіс ў калоніі працуе, перапісваецца з бацькам, але пакуль не можа рабіць званкі. Пра навіны ад палітвязняволенага журналіста распавёў праваабаронца Леанід Судаленка на сваёй старонцы Facebook.

    sudalenko.jpg

    «У шклоўскай калоніі №17 Яўген працуе ў цэху па пашыву спецабутку (для асуджаных і міліцыі), — піша Леанід Судаленка. — Ён з большага ў парадку, жыццё для тых месц стандартнае, на здароўе не скардзіцца. Пепапісваецца з бацькам (маці памерла, сам Яўген удавец), абмеркоўваюць харчовую перадачу (для узмоцненага рэжыму раз у чатыры месяцы да 50 кг), званкоў пакуль не дазволілі. У вольны час чытае, глядзіць тэлевізар. Нядаўна ў калонію прыязджаў з выступам лектар-гісторык (які — не ўдакладняе)».

    Яўген Меркіс —  журналіст з Гомеля. Ён асвятляў акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, вёў стрымы з мітынгаў так званых дармаедаў 2017 года. Яго неаднаразова затрымлівалі, штрафавалі і адпраўлялаі на суткі. Агулам за журналісцкую дзейнасць Яўгену прысудзілі 50 сутак арышту і больш за 200 базавых велічынь штрафаў. 13 верасня 2022 года яго затрымалі па артыкулах 361–1 і 361–4 Крымінальнага кодэкса — стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Ён пазбаўлены волі на 4 гады (узмоцнены рэжым), нагадвае праваабаронца.

    8 лістапада за кратамі Яўген ужо ў другі раз адсвяткаваў дзень народзінаў. Падтрымаць журналіста пісьмамі або паштоўкамі можна па адрасе: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1‑я Завадская, 8, Меркісу Яўгену Аляксандравічу.

    Чытайце яшчэ:

    Прынялі эстафету. У Беластоку падтрымалі зняволеных журналістаў

    «Ганцавіцкі час» прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

    6 лістапада Марына Золатава адзначае Дзень народзінаў. Трэці год за кратамі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці