затрыманне журналістаў у Беларусі
Уладальніка сайта s13.ru зноў не выпусцілі на волю
Журналіста Сяргея Чабоцьку трэці раз запар асудзілі да адміністрацыйнага арышту на 15 сутак за распаўсюджванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў», — заўважыў Hrodna.life.
27 лістапада, 2024
Вярхоўны суд пакінуў вырак Ігару Карнею без зменаў
Ігар Карней аспрэчваў рашэнне суддзі Мінскага гарадскога суда Сяргея Кацэра, які асудзіў яго да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу памерам 20 тысяч рублёў. Вярхоўны суд падтрымаў вырак суда першай інстанцыі, дзе Ігар Карней быў прызнаны вінаватым паводле часткі 3 артыкула 361–1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).
08 чэрвеня, 2024
«Адчапіцеся ад Дашы Лосік!» Што варта пісаць пра палітвязняў, а пра што лепш памаўчаць
«Кейс Лосікаў» зноў актуалізаваў праблему: што варта пісаць пра палітвязняў, а про што лепш памаўчаць. БАЖ паспрабаваў разабрацца, што ж рабіць незалежным медыя ў такіх выпадках.
07 чэрвеня, 2024
Дзяніс Івашын адзначае за кратамі сваё 45-годдзе
Гродзенскі журналіст Дзяніс Івашын, вядомы сваімі расследаваннямі, у чацвёрты раз сустракае свой дзень нараджэння за кратамі. Гэтым разам палітвязню спаўняецца 45 гадоў.
06 чэрвеня, 2024
У Віцебскім абласным судзе зноў будзе разбіральніцтва па справе Вячаслава Лазарава і Таццяны Пыцько
У Віцебскім абласным судзе на 4 чэрвеня прызначанае слуханне, датычнае справы палітзняволенага відэааператара Вячаслава Лазарава і ягонай былой жонкі Таццяны Пыцько. Будуць разглядаць «іншыя пытанні, звязаныя з выкананнем прысуду, вызначэнні, пастановы ў выкананне». Пасяджэнне пройдзе ў закрытым рэжыме.
03 чэрвеня, 2024
Журналіста Андрэя Толчына МУС унёс у спіс «экстрэмістаў», а ВС адхіліў яго скаргу на прысуд
24 траўня Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу Андрэя Толчына. Суддзя ВС Аляксей Рыбакоў пакінуў у сіле вырак суда першай інстанцыі — два з паловай гады пазбаўлення волі ў з адбыццём у папраўчай калоніі.
31 мая, 2024
З Беларусі да Швейцарыі: светлагорская журналістка Алена Прыходзька пра ўцёкі з радзімы і жыццё ў новай краіне
Журналістка Алена Прыходзька з сям’ёй перажылі двайное ўцякацтва: спачатку шукалі паратунку ад палітычнага пераследу ва Украіне, але пасля пачатку вайны давялося з’язджаць і адтуль. Лёс закінуў у нязвыклую для беларусаў Швейцарыю. «Штодзень» паразмаўляў з ёй пра гэты шлях і тое, што дапамагло справіцца з выпрабаваннямі.
16 красавіка, 2024
Журналіст Ігар Карней падаў апеляцыйную скаргу на прысуд
12 красавіка, 2024
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці