Зміцер Казлоў
5 гадоў без каментароў і лайкаў. Як і чаму ў Беларусі за адзін месяц 2020 года арыштавалі большасць вядомых блогераў
Летам 2020 года самыя папулярныя незалежныя блогеры, у якіх былі сотні тысяч праглядаў і народнае прызнанне, яшчэ да прэзыдэнцкіх выбараў трапілі за краты. Амаль усе яны дагэтуль там.
Асуджаны блогер Зміцер Казлоў не выйшаў на волю пасля суда за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі
Заснавальнік YouTube-канала «Серый кот» Зміцер Казлоў 28 лістапада павінен быў вызваліцца з бабруйскай папраўчай калоніі пасля чатырох з паловай гадоў зняволення. Аднак 29 лістапада ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна яго зноў судзілі — Змітра Казлова звінавацілі ў злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (паводле артыкула 411 Крымінальнага кодэкса).
Блогера Змітра Казлова, які праз тыдзень мусіў выйсці на волю, будуць зноў судзіць
За кратамі блогера Змітра Казлова — заснавальніка YouTube-канала «Серый кот» — ўтрымліваюць чатыры з паловай гады. На 29 лістапада яму прызначылі яшчэ адзін суд «за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці