• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Тата адказвае на ўсе пасылкі і бандэролькі». Сваё 65-годдзе заснавальнік «Рэгіянальнай газеты» будзе сустракаць у турме

    Заснавальнік і галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Аляксандр Манцэвіч быў затрыманы 15 сакавіка пасля ператрусу ў ягоным доме. На яго заведзена крымінальная справа, піша «Наша Ніва».

    Яго дачка, Наста Манцэвіч, апублікавала ў сваім фэйсбуку пост-заклік.

    «Праз два тыдні 5 жніўня ў таты дзень нараджэння. Свае 65 год ён будзе сустракаць у няволі. Вельмі хочацца, каб асабліва ў гэты дзень ён адчуваў, што пра яго памятаюць, я бачу як для яго гэта важна. У сваіх лістах да нас, сваёй сям’і, ён расказвае пра кожную пасылку і піша «прыемна, што я камусьці патрэбны», «вельмі прыемна, што памятаюць і чужыя людзі»… Тата адказвае на ўсе пасылкі і бандэролькі, хаця ведае, што многія лісты ад яго не даходзяць.

    Пішу гэты пост загадзя, каб віншаванні паспелі дайсці. Апошнім часам перапіска запаволілася, лісты ідуць прыкладна ад двух тыдняў і даўжэй, пасылкі даходзяць хутчэй — і з большай верагоднасцю ён іх атрымае.

    Таксама пішыце свае прывітанні ў асабістыя мне ці маёй сястры Аўгінні Манцэвіч, мы абавязкова перададзім іх тату.

    Дзякуй вялікі ўсім за падтрымку! Манцэвічу Аляксандру Барысавічу, 05.08.1958. Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А», — напісала яна.

    «Рэягіянальная газета» выдавалася з 1995 года. Яна ахоплівала Маладзечанскі, Вілейскі, Валожынскі, Мядзельскі, Ашмянскі, Астравецкі і Смаргонскі раёны. У красавіку 2023 года выданне было прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі.

    Галоўны рэдактар і заснавальнік выдання Аляксандр Манцэвіч быў затрыманы 15 сакавіка. 

    Следчы камітэт заявіў, што Манцэвічу інкрымінаваны арт. 369–1 КК («дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»).

    Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, Аляксандр Манцэвіч, з’яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года «распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнет-рэсурсах свядома лжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады».

    Чытайце яшчэ: 

    Ён быў першым з беларускіх журналістаў, які стаў персанальным ворагам рэжыму. Сем гадоў з забойства Паўла Шарамета

    Блізкія журналісткі Ксеніі Луцкіной збіраюць дакументы на прашэнне аб памілаванні

    Экс-журналиста СТВ и его жену приговорили к 3 годам «домашней химии»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці