• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Трус перад удавам: гісторыя пра камісію, што баіцца і слова сказаць журналістам ды выбаршчыкам

    А можа, яны не хочуць галоснасці?

    На 34‑й акрузе ў Гомелі вылучаюцца ў кандыдаты кладаўшчык ды рабочы завода. Цікавая акалічнасць, — падумала я і вырашыла пра гэта напісаць. Па дэталі патэлефанавала на нумар гэтай камісіі. Я прадставілася журналісткай і запыталася пра прозвішчы людзей, чые ініцыятыўныя групы зарэгістраваныя на акрузе. Імёнаў я не атрымала, затое атрымала дзіўную размову:

    Больш за ўсё мяне здзівіў апошні аргумент сябры камісіі: “а можа, яны, кандыдаты, не захочуць, каб пра іх гаварылі?” Вось табе і чэсныя, вось табе і адкрытыя.

     

    Прафесіяй не выйшла

    Цётачка перапужалася, было відавочна. Магчыма, справа ў тым, што яна размаўляла з журналісткай? На наступны дзень я патэлефанавала як выбаршчыца. Так склалася, што гэта менавіта тая акруга, дзе я зарэгістраваная выбаршчыцай. Але і ў новым амплуа я атрымала адмову. Праўда, у дадатак — разгорнутую кансультацыю пра тое, як ставіць подпісы.

    Запіс размовы

     

    Страх за мяккае месца

    Вельмі некамфорная для журналісцкай працы сітуацыя мяне раззлавала. Я напісала артыкул без прозвішчаў, але ўсё адно вырашыла высветліць, у чым справа. Тэлефанванне ў ЦВК змякчыла маё сэрца. Я адчула, што размаўляю з чалавекам, які на сваім месцы, а не з цётачкамі, што баяцца зрабіць штосьці не так.

    У ЦВК дзеянні акруговай камісіі №34 назвалі смешымі ды абяцалі разабрацца, што ў іх там такое адбываецца.

     

    Трус перад удавам

    Прозвішчы — гэта ж дробязь. Мне няпроста ўявіць, як ў дадзенай сітуацыі так склалася, што ў сябраў камісіі замест жадання кіравацца законам дамінуе жаданне захаваць у бяспецы сваё мяккае месца.

    Дзе ды на якіх семінарах іх так пужаюць, што наўпрост адбіваецца ўменне самастойна думаць і прымаць рашэнні? І хто той “удаў”, каторы так загіпнатызаваў гэтых “трусоў” у выбарчых камісіях? Я ўсё думала над гэтымі пытаннямі, а потым кінула: ну і што з таго, калі я буду ведаць адказы? Галоўнае ж — не чаму, а што. Што зрабіць, каб вынішчыць гэты страх, каб нарэшце не трэба было тры дні займаць пошукамі прозвішчаў вылучэнцаў?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці