• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Беластоку прэзентуюць кнігу беларускага журналіста з Падляшша

    Кніга журналіста і пісьменніка беларуска-польскага памежжа Міхала Андрасюка «Żubr i inne opowiada­nia» — першая з выдавецкай ініцыятывы Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку. 

    Кніга беларускага журналіста з Падляшша Міхала Андрасюка

    22 кастрычніка ў Беластоку адбудзецца прэзентацыя кнігі беларускага журналіста з Падляшша Міхала Андрасюка. У ёй адлюстраванае жыццё польскай правінцыі на беларуска-польскім памежжы.

    Міхал Андрасюк — журналіст, актыўны дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы, аўтар шматлікіх апавяданняў і раманаў. Жыве ў Гайнаўцы і вёсцы Вoйнаўка на польска-беларускім памежжы, піша па-беларуску і па-польску. Лаўрэат 2‑й прэміі імя Ежы Гедройца ў 2019 годзе за кнігу «Поўня».

    «Żubr i inne opowiada­nia» — зборнік апавяданняў, куды ўвайшлі апавяданні з беларускамоўных кніг «Мясцовая гравітацыя» і «Фірма». Гэтыя творы ўпершыню перакладзеныя з беларускай на польскую мову.

    «Польская версія кнігі аўтара беларуска-польскага памежжа дазволіць папулярызаваць беларускую культуру і літаратуру сярод польскіх чытачоў», — упэўнена выдавецтва.

    Пераклад на польскую мову зрабіў Марцін Рэмбач у рамках праекта, фінансаванага з бюджэту горада Беласток.

    Тутэйшы Цэнтр беларускай культуры — гэта новая ўстанова Падляскага ваяводства, мэтай якога з’яўляецца распаўсюд і папулярызацыя беларускай культуры і гісторыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці