• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродне 1 верасня адбыўся сход мясцовай суполкі сябраў БАЖ

    Падчас сходу гродзенскія бажаўцы прынялі ў свае шэрагі шэсць новых сябраў. Суполку папоўнілі пяць прадстаўнікоў рэгіянальнага беларускамоўнага інтэрнэт-выдання Hrodna.life. Гэта рэдактар Аляксей Шота, супрацоўнікі і журналісты: Надзея Вішнеўская, Вольга Новік, Таццяна Сідлярэвіч, Марыя Кучмэйна.

    Яшчэ да БАЖу далучылася журналістка мясцовага блогу s13.ru Надзея Болатава. Цягам апошніх тыдняў яна працавала на акцыях пратэсту і стала вядомая гродзенцам як журналістка, якая распавядала пра катаванні ў гродзенскім ІЧУ і турме.

    Акрамя гэтага бажаўцы абмеркавалі сітуацыю ў арганізацыі, умовы працы  журналістаў на сёння. Узгадалі затрыманых калег: Аляксея Кайрыса, Аляксандра Саенку, Ігара Бублікава і збітых сілавікамі Руслана Кулевіча і Алеся Дзянісава, якія не змаглі прыйсці на сход.

    Таксама журналісты атрымалі кансультацыі псіхолага і даведаліся пра юрыдычную дапамогу падчас судоў і затрыманняў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці