• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Не забыць ніводнага, хто за кратамі. У Хельсінкі адкрылі стэнд пра калег за кратамі і размаўлялі пра падтрымку Беларусі

    8 жніўня ў Хельсінкі адкрылі стэнд з паштовымі скрынямі для лістоў беларускім журналістам за кратамі. Сцяна са скрынямі размешчаная ў сталічным музеі медыя Merk­ki.

    Інгрыд Сванфельд Барыс Гарэцкі Хельсінкі

    Сябра праўлення «Рэпарцёраў без межаў – Фінляндыя» Інгрыд Сванфельд і намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі ў музеі медыя Merk­ki каля стэнда, прысвечанага беларускім журналістам-палітвязням. Хельсінкі, 8 жніўня 2024 года. Фота: БАЖ

    «Наяўнасць палітвязняў – гэта нонсэнс»

    Удзел у адкрыцці стэнду прынялі прадстаўнікі арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» з Фінляндыі і Швецыі, Саюза журналістаў Фінляндыі, старшыня камітэту па замежных справах парламенту Фінляндыі, прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў, а таксама праваабаронца і былы палітзняволены Леанід Судаленка.

    — Гэтай ініцыятывай мы хочам прыцягнуць увагу грамадскасці да рэпрэсіяў у Беларусі і асабліва рэпрэсій супраць журналістаў.

    Для Фінляндыі з’яўляецца нонсэнсам, што за кратамі могуць знаходзіцца палітычныя вязні, а тым больш прадстаўнікі прэсы.

    Таму ў самым цэнтры Хельсінкі ў Музеі медыя паўстала такая сцяна з паштовымі скрынямі для дзясяткаў беларускіх журналістаў за кратамі, каб кожны наведнік музея мог даведацца пра сітуацыю са свабодай медыяў у Беларусі і адправіць лісты і паштоўкі беларусам і беларускам за кратамі, — расказала сябра праўлення «Рэпарцёраў без межаў – Фінляндыя» Інгрыд Сванфельд.

    Інгрыд ужо некалькі гадоў арганізуе розныя дзеянні ў падтрымку беларускіх калегаў, бо калісьці вельмі блізка пасябравала са зняволенымі цяпер гомельскімі журналістамі Ларысай Шчыраковай і Яўгенам Меркісам.

    Падтрымаць важную працу БАЖ можна праз Patreon!

    Галоўны наш фокус увагі

    Удзел у адкрыцці стэнду ўзяў намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі. У сваёй прамове прадстаўнік БАЖ расказаў пра ўмовы, у якіх сёння ў турмах беларускага рэжыму ўтрымліваюць журналістаў. Па падліках БАЖ, за 4 гады пасля пачатку пратэстаў медыйшчыкаў у нашай краіне затрымлівалі болей за 700 раз.

    Барыс Гарэцкі Хельсінкі палітвязні

    Намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі распавядае пра стан беларускіх журналістаў у зняволенні. Хельсінкі, 8 жніўня 2024 года. Фота: БАЖ

    —  Сотні калег прайшлі праз арышты, пацярпелі фізічна ад гвалту сілавікоў, а новыя рэпрэсіі мы пастаянна бачым і ў 2024 годзе, калі сілавікі прыходзяць з ператрусамі ў кватэры нават тых журналістаў, якія даўно пакінулі Беларусь. Але галоўны наш фокус увагі — 37 журналістаў і журналістак, якія сёння застаюцца ў беларускіх турмах. Яны закладнікі рэжыму. Цяпер у розных колах абмяркоўваюць розныя гіпатэтычныя абмены палоннымі альбо «памілаванні» з боку Лукашэнкі. БАЖ зможа сказаць пра нейкае памілаванне толькі тады, калі з турмаў выйдуць усе  нашыя калегі, — кажа прадстаўнік БАЖ.

    У сваім выступе і адказах на шматлікія пытанні прысутных Барыс падрабязна расказаў пра жахлівыя ўмовы, у якіх сёння трымаюць журналістаў за кратамі, а таксама пра працу незалежных медыяў, праграмы падтрымкі для прадстаўнікоў медыяў і магчымасці фінансава падтрымаць такія праграмы. Да Гарэцкага далучылася вядучая каналу Беларускай асацыяцыі журналістаў у ТікТок Кацярына Васілёнак.

    падтрымка палитвязняў Хельсінкі

    Кацярына Васілёнак і Барыс Гарэцкі ў музеі медыя Merk­ki. Хельсінкі, 8 жніўня 2024 года. Фота: БАЖ

    Як спецыяліст па відэапрадуктах, Кацярына расказала фінскай аўдыторыі пра тое, якім чынам беларускім медыям удаецца ствараць паспяховыя якасныя прадукты для сацыяльных сетак, якія застаюцца актуальнымі, папулярнымі і ўплывовымі для аўдыторыі ўнутры краіны.

    Уласны турэмны досвед і важнасць падтрымкі палітвязняў

    Таксама са сваёй асабістай гісторыяй і гісторыяй сваёй праваабарончай працы перад прысутнымі выступіў вядомы праваабаронца, былы палітзняволены, прадстаўнік цэнтру «Вясна» Леанід Судаленка. У сваёй прамове спадар Леанід расказаў пра ўласны турэмны досвед і важнасць падтрымкі людзей, якія апынуліся за кратамі з прычынаў палітычнага пераследу.

    Леанід Судаленка палітвязні Хельсінкі

    Фінскі журналіст і рэдактар Мацці Посіо і Леанід Судаленка. Праваабаронца Леанід Судаленка (справа) распавядае пра неабходнасць падтрымкі беларускіх палітзняволеных. Хельсінкі, 8 жніўня 2024 года. Фота: БАЖ

    Леанід Судаленка таксама згадаў і зняволенага кіраўніка «Вясны», беларускага нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, які ўжо больш за тры гады знаходзіцца ў турме.

    Для ўдзелу ў адкрыцці беларускага стэнду ў музей прыехаў старшыня камітэту па замежных справах парламенту Фінляндыі Кімма Кільюнен. Кімма многія гады займаецца «беларускім пытаннем» у Фінляндыі, таму назваў вялікім гонарам для сябе быць на цырымоніі адкрыцця.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці