• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У конкурсе «Вольнае слова» ўдзельнічаюць больш за дзве сотні матэрыялаў

    У суботу завяршыўся прыём матэрыялаў на галоўны журналісцкі конкурс «Вольнае слова». Сёлета на конкурс калегі даслалі 217 матэрыялаў альбо цыкл. Як і ў мінулым годзе, ва ўсіх намінацыях, акрамя «Журналісцкага расследавання», журы будзе асобна ацэньваць тэкставыя/радыйныя і відэапрацы. Для апошніх прадугледжана і асобная ўзнагарода.

    Што да намінацый, то яны засталіся нязменнымі: «Найлепшы інфармацыйны матэрыял», «Найлепшая аналітычная публікацыя», «Найлепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру» і «Журналісцкае расследаванне». У апошнюю намінацыю, дарэчы, прыйшло ажно 30 матэрыялаў.

    Адметна, што сёлета пераможцы будуць абвешчаныя ў верасні падчас святкавання 30-годдзя Беларускай асацыяцыі журналістаў.

    Конкурс «Вольнае слова» пакліканы адзначаць і ўганараваць лепшыя публікацыі беларускіх журналістаў і журналістак незалежна ад таго, дзе яны знаходзяцца — у самой Беларусі ці за межамі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці