• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тэрміновая заява. Аб неабходнасці вызвалення ўсіх журналістаў з турмаў у Беларусі

    На З’ездзе Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (EFJ) у Будапешце, дзе прысутнічаюць прадстаўнікі БАЖ, была прынятая тэрміновая заява датычна беларускіх журналістаў-палітвязняў.

    Барыс Гарэцкі з'езд ЕФЖ

    Намеснік старшыні БАЖ БАрыс Гарэцкі на з’ездзе ЕФЖ. Будапешт, 3 чэрвеня 2025 года. Фота: БАЖ

    З 2020 года ў Беларусі працягваюцца татальныя рэпрэсіі супраць журналістаў і СМІ. Праца незалежных грамадска-палітычных рэдакцый стала немагчымай з прычыны беспрэцэдэнтнага ціску з боку ўладаў. Дзясяткі рэдакцый незалежных СМІ былі вымушаныя пакінуць Беларусь, каб працягваць сваю працу для замежнай беларускай аўдыторыі.

    Рэжым Аляксандра Лукашэнкі працягвае абмяжоўваць доступ да свабоднай інфармацыі. Больш за 2000 грамадска-палітычных і медыйных сайтаў былі заблакаваныя і забароненыя ўладамі ў Беларусі. Грамадзяне падвяргаюцца рэпрэсіям нават за факт падпіскі на незалежныя СМІ ў Інтэрнэце.

    У Беларусі ўлады забаранілі працу Беларускай асацыяцыі журналістаў (сябра EFJ), а журналісты падвяргаюцца крымінальнай адказнасці за факт удзелу ў БАЖ.

    Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, цяпер у Беларусі за кратамі знаходзяцца 39 прадстаўнікоў СМІ: Кацярына Андрэева, Ігар Лосік, Андрэй Аляксандраў, Дзяніс Івашын, Анджэй Пачобут, Марына Золатава, Людміла Чэкіна, Валерыя Касцюгова, Дзмітрый Наважылаў, Ірына Слаўнікава, Сяргей Сацук, Канстанцін Залатых, Павел Мажэйка, Яўген Меркіс, Дзмітрый Семчанка, Андрэй Фамін, Ларыса Шчыракова, Павел Падабед, Вячаслаў Лазараў, Аляксандр Манцэвіч, Ігар Карней, Алесь Сабалеўскі, Аляксандр Ігнацюк, Яўген Глушкоў, Алесь Марчанка, Вольга Радзівонава, Антон Казельскі, Алена Цімашчук, Данііл Палянскі, Яўген Нікалаевіч, Ігар Ільяш, Сяргей Чабоцька, Руслан Равяка, Алег Супрунюк, Паліна Піткевіч, супрацоўнікі рэдакцыі Intex-press.

    У сувязі з гэтым з’езд EFJ патрабуе ад Беларусі неадкладнага вызвалення ўсіх зняволеных журналістаў.  З’езд EFJ заклікае ўсіх міжнародных суб’ектаў аказаць ціск на ўлады Беларусі з мэтай вызвалення зняволеных і спынення рэпрэсій, а таксама спрыяць стварэнню магчымасцей для працягу дзейнасці незалежных СМІ для беларускага грамадства.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    Аб рашэнні Праўлення БАЖ ад 25 жніўня 2026 года 25 жніўня 2026 адбылося пасяджэнне Праўлення БАЖ, на якім разглядаліся выкананне рашэння Праўлення БАЖ ад 23 снежня 2025 года па справе Барыса Гарэцкага, а таксама праект Гендарнай палітыкі БАЖ.
    26.08.2026
    Акцэнты

    Мониторинг пророссийской пропаганды в государственных телевизионных СМИ Беларуси. Январь – февраль 2026

    Основная цель мониторинга – определить и зафиксировать наличие, объем, содержание и форму пророссийской пропаганды, в том числе антизападной и антиукраинской пропаганды и интеграционной риторики, в ведущих белорусских государственных телевизионных СМИ.
    14.07.2026
    Акцэнты

    Праваабаронцы прызналі Юрыя Трашчынскага палітвязнем

    Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі апублікавалі сумесную заяву, датычную гукарэжысёра Юрыя Трашчынскага, абвінавачанага паводле часткі 3 артыкула 361–1 Крымінальнага кодэкса Беларусі ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні». Гукарэжысёру інкрымінавалася супрацоўніцтва з радыёстанцыяй «Беларускае Радыё Рацыя», якую КДБ 16 студзеня 2024 года абвясціў «экстрэмісцкім фармаваннем».
    21.07.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.