• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Мінску прэзентавалі “моладзевы” нумар “Абажура” (+PDF)

    Ініцыяваў падрыхтоўку спецвыпуску прэс-сакратар ГА “БАЖ” Барыс Гарэцкі. У верасні ён, атрымаўшы дазвол ад рэдакцыі “Абажура”, распаўсюдзіў у сацыяльных сетках заклік далучацца да падрыхтоўкі новага нумару ўсім ахвотным. Адгукнуліся, па словах Барыса, “трое адважных маладых хлопцаў і васьмёра дзяўчат-прыгажунь”.

    “У камандзе, што пісала для гэтага нумару, ёсць сапраўды спелыя журналісты, але большасць – пачаткоўцы, – заўважыў прысутны на прэзентацыі галоўны рэдактар часопіса Уладзімір Дзюба. Па яго словах, “старой” рэдакцыі, якая даводзіла матэрыялы да ладу, было над чым папрацаваць. – Калі ў кагосьці будзе ахвота і надалей пісаць для часопіса – калі ласка. Але не левай нагой, а з адказнасцю, час ад часу зазіраючы ў слоўнікі”.

    “Наш нумар не ідэальны, яго рабілі не масцітыя журналісты-карыфеі, а тыя, хто верыць, што “Абажур” можа быць вельмі цікавым”, – зазначыў Барыс Гарэцкі.

    Барыс Гарэцкі коратка прэзентаваў кожны матэрыял нумару і даваў слова прысутным на прэзентацыі аўтарам і героям публікацый. Хлопцы з «Еўрарадыё» Ілля Маліноўскі і Арцём Мартыновіч.

    Любоў Каспяровіч пісала на пікантную тэму дачыненняў маладых журналістак з рэдактарамі.

    Павел Свярдлоў спрабаваў разабрацца, як мяняўся тэмп працы журналіста на працягу апошніх 15 гадоў.

    Удзельнікі сустрэчы падыскутавалі пра тэматыку часопіса. Галоўны рэдактар перакананы, што “Абажуру” нельга абмяжоўвацца толькі журналісцкімі праблемамі, бо гэта стоміць чытача і будзе яму нецікава. “Моладзевая рэдакцыя” лічыць, што карпаратыўны БАЖаўскі часопіс павінен быць прысвечаны журналістам і журналістыцы, бо іншыя тэмы можна знайсці на старонках іншых грамадска-палітычных СМІ. Барыс Гарэцкі ўпэўнены, што нагодаў хопіць – па яго словах, толькі для гэтага нумару было згенеравана каля 40 тэмаў.  

    Паўлюк Канавальчык і Аляксандр Ярашэвіч прадставілі «Пяць крокаў, як сказаць людзям праўду, свядома ўвёўшы іх у зман».

    Вонкавы выгляд нумару Барыс Гарэцкі таксама абгрунтаваў: “Мы лічым, што на вокладцы часопіса павінен быць чалавек. Часопіс праз вокладку павінен паказваць, што ён – пра чалавека і для чалавека. Мы хацелі змясціць на ёй, канешне ж, Святлану Алексіевіч, але яна была на вокладцы папярэдняга нумару. Таму вырашылі паставіць фота сябры нашага творчага калектыву, выдатнай журналісткі і прыгажуні Настассі Рэзнікавай, якая рыхтавала для нумару інтэрв’ю з маладой журналісцкай сям’ёй Адар’і Гуштын і Ягора Марціновіча. Хоць на гэтай вокладцы мог быць кожны з вас. Мы перакананыя, што кожны чалавек нясе ў сваёй асобе нешта непаўторнае, нешта вельмі цікавае для грамадства”.

    Навагодні “моладзевы” нумар “Абажура” ўжо даступны на нашым сайце ў PDF-фармаце.  

    У гэтым выпуску:

    Святлана Алексіевіч:
    «Будзьце годнымі журналістамі!»

    Як «Гавары праўду!» перакруціла словы Алексіевіч і чаму ім за гэта нічога не будзе
    Б. Гарэцкі

    Што рабіць, калі ніхто не вінаваты?
    С. Нікалюк

    Пра спіраль маўчання і прапаганду, якая робіць жыццё ўлады больш лёгкім

    «Еўрарадыё» без купюр
    Г. Мызенка

    Замежная прэса пра Беларусь: біятлон, гарадзенскія чаўнакі на Майдане і хто хоча Бацьку

    Былая савецкая рэспубліка ў лідэрах Doing Busi­ness: місія выканальная
    Н. Яўмен

    Данбас бяднее і дэ-факта становіцца часткай Расіі
    Ю. Карманаў

    Сяргей Гудзілін:
    «У 2016‑м будзем паболей здзіўляць адзін аднаго!»

    Маленькая журналістка вялікага горада
    Н. Шабанава

    Уявіце, што Face­book і «ВКонтакте» не існуюць
    П. Свярдлоў

    «Адначасова пішам хвалебныя оды і зневажаем людзей»
    Н. Рэзнікава

    На перадавой трэвэл-журналістыкі
    Т. Данілушкіна

    Каір і Воля

    Вадзім Заміроўскі:
    «На World Press Pho­to можа перамагчы добра зробленая human sto­ry»

    Шанз-Элізэ vs Елісейскія палі
    Н. Мацяш

    Асновы «ненарматыўнай» журналістыкі

    Кекс з рэдактарам
    Л. Каспяровіч

    «Нават калі я адпачываю, першы тыдзень праходзіць нармальна, а потым у галаве пачынаюць круціцца сюжэты…»

    Як байдаркі ўратоўваюць ад інфармацыйнага «перадозу»
    В. Чаплева

    Журналісцкі гараскоп на 2016 год

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці