• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Уладальніка крымскататарскага тэлеканалу ATR асудзілі на 19 гадоў калёніі

    Вярхоўны суд анэксаванага Расеяй Крыму ў чацьвер завочна прысудзіў 19 гадоў калёніі строгага рэжыму бізнэсоўцу Ленуру Ісьлямаву праз абвінавачаньне ў арганізацыі падрыву лініі электраперадач на поўдні Ўкраіны ў 2015 годзе, што прывяло да блэкаўту на паўвостраве і шкоды на 2 млрд расейскіх рублёў.

    Прысуд вынесены завочна, бо Ісьлямаў апошнія гады жыве ва Ўкраіне і абвешчаны ў вышук у Расеі, паведамляе «Інтэрфакс».

    Расейскія ўлады абвінавачвалі Ісьлямава паводле трох артыкулаў — у стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня, у публічных закліках да экстрэмізму і ў дывэрсіі.

    Спрэчкі ў справе завяршыліся тыдзень таму: пракурор запрасіў 19 гадоў калёніі строгага рэжыму, абарона патрабавала вынесьці апраўдальны прысуд і прасіла суд адмовіць у задавальненьні заяўленых грамадзянскіх пазоваў на агульную суму больш за адзін мільярд рублёў.

    Ісьлямаў лічыць справу палітычна матываванай і выкліканай яго непрыманьнем анэксіі Крыму. Адвакат Ісьлямава Мікалай Полазаў заявіў у спрэчках, што абвінавачаньне не падало ніякіх рэальных доказаў віны падсуднага. 

    Ісьлямаў — уладальнік крымскататарскага тэлеканалу ATR, былы віцэ-прэм’ер Крыму пасьля яго анэксіі Расеяй. Пасаду віцэ-прэм’ера ён атрымаў паводле квоты Мэджлісу крымскататарскага народу. У тым самым 2014 годзе зьехаў ва Ўкраіну і атрымаў украінскае грамадзянства.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці