• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Вечерний Минск» адмовіўся друкаваць праграму кандыдата Юрыя Хашчавацкага

    Рэдакцыя газеты «Вечерний Минск» адмовілася друкаваць праграму кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Юрыя Хашчавацкага. У адмове, якую цытуе сайт ucpb.org, гаворыцца:

     

    «Паважаны Юрый Іосіфавіч! Паведамляем, што Ваша перадвыбарная праграма, пададзеная 19.08.2016 у рэдакцыю газеты «Вечерний Минск» УП «Агенцтва «Мінск-Навіны», не можа быць апублікаваная, бо не адпавядае патрабаванням артыкулаў 47 і 75 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2000 г. № 37–3. З павагай, галоўны рэдактар газеты «Вечерний Минск» С.А.Протас».

    У артыкулах 47 і 75 гаворыцца, што праграма кандыдата не павінна змяшчаць прапаганды вайны, заклікаў да гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, да сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці, заклікаў, якія падахвочваюць або маюць сваёй мэтай падахвочванне да зрыву, або адмены, або пераносу тэрміну выбараў, прызначаных у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, а таксама абразаў і паклёпу ў дачыненні да службовых асобаў Рэспублікі Беларусь, іншых кандыдатаў у дэпутаты.

    На думку самога Хашчавацкага, у яго праграме няма ніякага парушэння названых нормаў. Вядомы рэжысёр мяркуе, што рэдакцыі мог не спадабацца, напрыклад, наступны пасаж у яго праграме: «20 гадоў мы жывем у рэжыме адзінаўладдзя, і рашэнні прымае адзін не вельмі адукаваны чалавек, галоўнай мэтай якога з’яўляецца не развіццё Беларусі, а ўтрыманне асабістай, нічым не абмежаванай улады».

    «Калі яны пакрыўдзіліся за Аляксандра Рыгоравіча, таму што я сказаў, што ён не вельмі адукаваны чалавек. Але гэта таксама праўда. Усім вядома, што гісторык па адукацыі, першы прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, у сталіцы якой праспект быў названы імем выдатнага асветніка Францыска Скарыны, сказаў, што Скарына жыў і працаваў у Піцеры. Гэта яго словы. Хоць Скарына памёр за 150 гадоў да таго, як быў закладзены Санкт-Пецярбург. Гісторык, а тым больш прэзідэнт павінен быў бы гэта ведаць. Калі ён гэтага не ведае, значыць, прапусціў пару лекцый, не вучыўся ў семестры, г.зн. ён не вельмі адукаваны чалавек. Таксама ўсім вядомыя яго літаратурныя веды, да прыкладу, з нагоды вершаў Быкава», — пракаментаваў Хашчавацкі.

    Хашчавацкі не першы кандыдат, які сутыкаецца з адмовай публікаваць праграму. З такімі ж праблемамі сутыкнуліся, напрыклад, Мікалай Уласевічу Астраўцы ды Ігар Маслоўскі ў Брэсце. А тэлевыступ Паўла Стэфановіча не паказалі па тэлебачанні са згоды Цэнтрвыбаркама.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці