• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віцебскага журналіста судзяць за матэрыял, які перамог у журналісцкім конкурсе

    Журналіста-фрылансера Віталя Скрыля вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ за матэрыял “Згортваецца апошняе прадпрыемства, якое дае працу ў Сянно”, паказаны на тэлеканале “Белсат”.

    Гэты відэасюжэт быў прызнаны адным з найлепшых на конкурсе, які праводзіў Віцебскі рэгіянальны медыяцэнтр. І хаця ў матэрыяле гучыць імя аўтара сюжэта, у суд 14 сакавіка выклікалі менавіта Віталя Скрыля.

    Адміністрацыйную справу спачатку скасавалі

    Паводле міліцэйскіх дакументаў, відэасюжэт пра мясцовы сыразавод, які не працуе праз недахоп сыравіны, супрацоўнікі Сенненскага РАУС убачылі на тэлеканале “Белсат” 26 студзеня. Міліцыянты апыталі 13 работнікаў, ці скардзіліся яны на стан прадпрыемства, і што за рэпарцёры запісвалі іхныя словы на відэа.

    Усе апытаныя паказалі, што рэпарцёраў было двое, але ніхто не назваў ні іх імёнаў, ні характэрных прыкмет. На гэтым міліцэйская праверка завяршылася. 25 лютага справу па падазрэнні ў парушэнні часткі 2 артыкула 22.9 КаАП скасавалі.

    Аднак пракурор Сенненскага раёна, саветнік юстыцыі Ігар Лісоўскі вярнуў справу на паўторную праверку — расследаванне, на ягоную думку, было няпоўным.

    Камеры відэаназірання не працавалі, але міліцыянтам дапамог інтэрнэт 

    Пракурор параіў прагледзець запісы з камер назірання сыразавода і суседніх прадпрыемстваў, каб вызначыць, хто прыязджаў у Сянно. Але відэакамеры, як высветлілася, запісаў не захоўваюць — працуюць толькі ў анлайн-рэжыме.

    Тады супрацоўнікі міліцыі вырашылі шукаць звесткі пра магчымых візіцёраў у інтэрнэце. І нейкім чынам трапілі адразу на сайт ГА “БАЖ”, дзе прачыталі пра конкурс журналісцкіх прац. Праўда, ні фотаздымка Віталя Скрыля, ні згадкі пра тое, што менавіта ён з’яўляецца аўтарам матэрыялу “Белсата” там не знайшлося. Затое здымкі журналіста адшукаліся ў пабліку “Твой Витебск” — групе “Вконтакте”, у якой усяго 102 удзельнікі. 

    Што цікава, у пабліку былі таксама матэрыялы, перадрукаваныя з сайта ГА “БАЖ”: Віцебскага журналіста зрабілі “вечным падазраваным”?  і “Справа супраць віцебскага журналіста скончылася рамонтам, а не судом”.

    Журналіста пазналі слова ў слова

    Па фотаздымках, узятых з віцебскага пабліка, Віталя Скрыля пазналі ўсе, да каго звярнуліся супрацоўнікі міліцыі. Прычым пазналі “слова ў слова”: запісы ў пратаколах апытання, складзеных старшым лейтэнантам Паўлам Осіпавым, практычна не адрозніваюцца.

    Менавіта на гэтым апазнанні і базуецца ўся адміністрацыйная справа Віталя Скрыля. І яшчэ на тым, што ён з’яўляецца журналістам. Ніякіх доказаў таго, што ён незаконна вырабіў і распаўсюдзіў прадукцыю СМІ, сярод 44‑х дакументаў, перададзеных у суд, няма.

    Сенненскі раённы суд даслаў справу журналіста-фрыланесера ў Віцебск, так што нікуды ехаць яму не давядзецца. Справа сёння будзе разглядацца ў судзе Віцебскага раёна, суддзём прызначаны Міхаіл Зубеня.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці