• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Справа супраць віцебскага журналіста скончылася рамонтам, а не судом

    Да віцебскага журналіста-фрылансера Віталя Скрыля 9 студзеня дахаты прыйшоў міліцыянт. Ён сказаў, што мае даручэнне ад Аршанскага РАУС  апытаць хлопца, бо там супраць яго завялі адміністрацыйную справу па артыкуле 22.9 за сюжэт, паказаны на тэлеканале “Белсат”. З тае пары пра справу нічога не чуваць, затое героі  відэасюжэту адзначаюць станоўчыя зрухі ў вырашэнні сваёй праблемы.
     

    Міліцыянт сказаў, што прыйдзе позва. Але яе няма

    Падзеі 9 студзеня ўжо пачалі забывацца, бо візіт супрацоўніка міліцыі Віцебскага раёна не меў працягу, кажа Віталь Скрыль.

    “Спачатку ён патэлефанаваў і сказаў, што трэба сустрэцца. Маўляў, у Оршы супраць мяне распачатая адміністрацыйная справа паводле артыкула 22.9.  І яго папрасілі, каб ён апытаў мяне на месцы. Пытанні тычыліся відэасюжэту “Адна душавая на 200 чалавек і 40 гадоў без рамонту”, паказанага на тэлеканале “Белсат”. Ніякіх афіцыйных папер міліцыянт мне не пакінуў, але паведаміў, што я мушу чакаць позву ў аршанскую міліцыю. Як я зразумеў, мяне збіраюцца пазнаёміць з пратаколам пра правапарушэнне”, – распавёў журналіст.

    Ніякай позвы ён так і не атрымаў – ні ў міліцыю, ні ў суд. Ні нават паведамлення пра тое, што справа скасаваная, і з якіх прычын.

    У Барані шукалі аўтараў відэасюжэту і пагражалі насельнікам інтэрната

    Героі відэасюжэту – насельнікі інтэрната па вул. Астроўскага ў Барані – распавядалі, як міліцыя шукала датычных да з’яўлення гэтага матэрыялу. Людзі ў форме паказвалі насельнікам інтэрната фотаздымкі, каб нехта пазнаў журналістаў, якія прыязджалі ў інтэрнат. Тым, хто не пабаяўся выказацца пра антысанітарыю ў інтэрнаце ды іншыя праблемы, пагражалі нават высяленнем.

    Але неўзабаве сітуацыя змянілася: у інтэрнат прыехала камісія. І хоць людзям усяляк забаранялі скардзіцца, праблемы было не схаваць – трубы і сантэхніка ў жахлівым стане, электрапліты не працуюць, просьбы пра даўно запланаваны рамонт ігнаруюцца.

    Скончылася ўсё тым, дзеля чаго, уласна, і робіцца журналісцкая праца: праблема пачала вырашацца. У інтэрнаце сталі мяняць краны, пафарбавалі калідоры, на наступны год абяцаюць зрабіць капітальны рамонт.

    “Грамадскай увагі да гэтай праблемы больш не хочуць”, – лічыць актывіст

    Віктар Міхасёў, які некалі быў дэпутатам Бараньскага гарсавета, пра праблемы інтэрната ведае непасрэдна ад людзей.

    “Мне скардзіліся “па старой памяці”, і я раіў не маўчаць: пісаць лісты ў адпаведныя інстанцыі, запрашаць журналістаў. Адгукнуўся “Белсат”, выйшаў артыкул на мясцовым сайце orsha.eu. Я і сам імкнуўся прыцягнуць увагу да праблемы інтэрната, размяшчаючы фотаздымкі ў сацыяльных сетках. Цяпер людзі расказваюць мне пра станоўчыя зрухі, якія пачаліся дзякуючы працы журналістаў”, – кажа Міхасёў.

    Верагодна, што адказныя асобы імкнуцца пазбегнуць грамадскай увагі да стану інтэрната, дзе засталося яшчэ шмат невыпраўленых недахопаў. Адміністрацыйная справа супраць журналістаў магла б яе зноўку справакаваць. Тым не менш, Віталь Скрыль спрабуе даведацца пра лёс расследавання, бо ён аказаўся да яго датычным.

    “Я напісаў запыты ў міліцыю, раз ужо мяне апыталі ў якасці асобы, супраць якой завялі справу. Сюжэт на тэлеканале “Белсат” выйшаў 5 снежня 2018 года, такім чынам, два месяцы, на працягу якіх справа мусіла б дайсці да суду, мінулі. Але я не атрымліваў ні позвы ў міліцыю, ні позвы ў суд, ні паведамлення, што справу супраць мяне скасавалі”, – кажа журналіст.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці