• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віцебскі абласны суд не адмяніў штрафы журналістам

    Віцебскі абласны суд 8 студзеня разгледзеў касацыйныя скаргі журналістаў-фрылансераў Алены Шабуні і Змітра Лупача, аштрафаваных амаль на 2 тысячы рублёў за супрацу з замежным медыя без акрэдытацыі ў беларускім МЗС.

    Аспрэчыць пакаранне ў абласным судзе журналістам-фрылансерам не ўдалося. Суддзя Святлана Іванова прыйшла да высновы, што раённы суд вынес законную пастанову, пакараўшы Змітра Лупача штрафам у памеры 42 базавых велічыні, Алену Шабуню — памерам 32 базавыя велічыні.

    Журналісты не згодныя з вынікам суда і намераныя звяртацца ў вышэйшыя судовыя інстанцыі.

    Нагадаем, 12 снежня суддзя Віцебскага раённага суда Ганна Ігнаценка прызнала абодвух журналістаў вінаватымі ў парушэнні заканадаўства аб СМІ паводле артыкула 22.9 КаАП.

    Падставай для адміністрацыйнага пераследу стаў паказаны на тэлеканале “Белсат” відэасюжэт пра жыхароў вёскі Шэвіна, якія адмовіліся ісці на мінулыя парламенцкія выбары. Пратэст вяскоўцаў быў выкліканы тым, што ўлады доўгі час не могуць вырашыць праблему з дарогай ды суседняй вёскі Малыя Лётцы, дзе ёсць крама, аптэка, пошта і чыгуначная станцыя, і куды сталыя людзі вымушаны дабірацца з вялікімі цяжкасцямі. Незадаволены вяскоўцы і пазіцыяй дзяржаўных СМІ: яны не адгукнуліся на іхныя просьбы дапамагчы, адгукнуўся толькі ”Белсат”, і тое пакаралі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці