ДПЧ зняў фільм пра неабходнасць супрацоўніцтва адваката, журналіста і праваабаронцы
Правы чалавека маюць асноватворнае значэнне. Аднак, на працягу тысячагоддзяў іх рэалізацыі перашкаджалі шматлікія войны, рэлігійная нецярпімасць, аўтарытарныя рэжымы і галеча.
Разам з тым, у выпадках ігнаравання і парушэння правоў чалавека заўсёды былі людзі нязгодныя з несправядлівасцю і гатовыя змагацца за правы чалавека і адстойваць грамадскія інтарэсы.
Так пачынаецца фільм, зняты на аснове тэматычнай сустрэчы, прысвечанай ўзаемадзеянню адвакатаў, праваабаронцаў і журналістаў, якая прайшла ў Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава. У ім разглядаюцца аспекты ўзаемадзеяння журналістаў, адвакатаў і праваабаронцаў і руйнуюцца міфы і стэрэатыпы ў дачыненні да прадстаўнікоў гэтых прафесій.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў