На выбарчым участку забараняюць здымаць. Як адстойваць права на інфармацыю? Відэапарады
Старшыні выбарчых камісіяў парушаюць правы грамадзянаў на інфармацыю. Як гэтаму супрацьстаяць? Відэапарады ад Вольгі Чайчыц з рэальнымі гісторыямі перашкодаў ды каментарамі экспертаў.
У адпаведнасці з артыкулам 13 Выбарчага кодэкса прадстаўнікі СМІ маюць права прысутнічаць на паседжаннях выбарчых камісіяў і падчас галасавання. Калі ж пацвердзіць статус журналіста не ўдаецца, трэба памятаць, што згодна з артыкулам 13 Выбарчага кодэкса падрыхтоўка і правядзенне выбараў мусяць адбывацца адкрыта і галосна.
Забароны на фота і відэафіксацыю ў заканадаўстве няма.
А значыць трэба адстойваць сваё права на збор і распаўсюд інфармацыі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў