«Свабода слова — твая свабода»
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
ГА «БАЖ» прапануе 11-хвілінны відэафільм «Свабода слова — твая свабода».
У фільме сабраныя відэасведчанні парушэння правоў журналістаў у часе разгону дэманстрацыі 19 снежня і расповеды нашых калег пра тыя падзеі. Дакументальныя кадры перамяжаюцца з цытатамі з закона «Аб СМІ», які гарантуе права журналіста знаходзіцца ў месцы грамадска значных падзеяў і перадаваць адтуль інфармацыю. «Замах на прафесію журналіста — гэта замах на права ўсяго грамадства атрымліваць усебаковую інфармацыю і рабіць усвядомлены выбар», — пакрэсліваюць стваральнікі фільма.
Пры падрыхтоўцы фільма выкарыстоўваліся фота і відэа, знятыя карэспандэнтамі «Нашай Нівы», БелаПАН, Радыё «Свабода», «Белсат», «Еўрапейскага радыё для Беларусі» і некаторых іншых СМІ, а таксама ўласныя відэаматэрыялы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў