• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віншуем “Вясну” з 25-годдзем!

    Сёння 25-годдзе адзначае няўрадавая праваабарончая арганізацыя “Вясна”, афіцыйна закрытая ўладамі яшчэ ў 2003 годзе.

    Нягледзячы на адсутнасць афіцыйнай рэгістрацыі і насуперак усім перашкодам і рэпрэсіям, «Вясна» застаецца адной з самых уплывовых, эфектыўных і яркіх грамадскіх арганізацый Беларусі.

    Пачаткам адліку яе гісторыі сталі масавыя акцыі пратэсту дэмакратычнай апазіцыі да 10‑й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы. Адсюль і першапачатковая назва — “Вясна-96”.  Праваабарончы цэнтр «Вясна» паўстаў у красавіку 1996 з ініцыятывы дырэктара Літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча Алеся Бяляцкага, калег і паплечнікаў, якія, пасля масавых акцый пратэсту ў Беларусі, а асабліва пасля «Чарнобыльскага шляху», пачалі займацца дапамогай арыштаваным удзельнікам дэманстрацый і іх сем’ям. Тады ў шэсці прымала ўдзел больш за 50 тысяч чалавек. Улады не дазволілі мітынг і кінулі на падаўленне пратэсту спецназ і вайскоўцаў. У выніку жорсткіх сутыкненняў пацярпела каля ста чалавек.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” шчыра віншуе калег і сяброў з «Вясны» з юбілеем. Мы зычым вам трываласці і сілаў, урэшце цёплых дзён у прафесійным жыцці. Вясна — гэта моц і з’ява, якой не пазбегнуць!

    ГІСТОРЫЯ “ВЯСНЫ”

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці