• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вяшчання ўкраінскага канала на Беларусь не будзе — прэзідэнтаў не так зразумелі?

    У тэлевізарах беларусаў украінскі канал побач з БТ і НТВ не з’явіцца. І выглядае на тое, што ад пачатку дамоўленасці пра гэта паміж кіраўнікамі Украіны і Беларусі не было.

    Інфармацыя пра нібыта дасягнутую дамоўленасць аб трансляцыі ў нашай краіне Першага нацыянальнага канала Украіны (УТ‑1) упершыню з’явілася 21 снежня 2014 года, пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі ў Кіеве. А ўжо 23 снежня міністр інфармацыйнай палітыкі Украіны Юрый Стэць напісаў на сваёй старонцы ў Face­book: “Сёння адбылася тэлефонная размова з калегай з Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Дамовіліся ў бліжэйшы час узгадніць і рэалізаваць усе тэхнічныя і лагістычныя задачы для запуску ўкраінскага вяшчання на тэрыторыі Беларусі ўжо ў студзені”.

    Але на пачатку студзеня нават Генеральны дырэктар УТ‑1 Зураб Аласанія ў інтэрв’ю Еўрарадыё не мог адказаць, як і калі вяшчанне на Беларусь будзе арганізаванае.

    Зураб Аласанія: “Я не вельмі разумею афіцыйную пазіцыю бакоў, бо не атрымліваў ні ад беларускага, ні ад афіцыйных украінскіх уладаў указанняў, што мы павінны нешта зрабіць, каб выходзіць у Беларусі. Магчыма, я іх яшчэ атрымаю. Тады атрымліваецца, што гэта я павінен звярнуцца да афіцыйных уладаў Беларусі па дазвол на вяшчанне. Калі такое будзе, то я адразу гэта зраблю. Мы будзем рады вяшчаць на Беларусь, але пакуль што такога не было”.

    З таго часу мінула 10 месяцаў, вяшчанне так і не пачалося, а Зураб Аласанія прызнаецца, што іх канал ужо і не ўзгадвае пра былыя планы прэзідэнтаў.

    “Я быў бы, вядома, шчаслівы (Каб УТ‑1 пачаў вяшчаць на Беларусь, — Еўрарадыё). Мы нават на Казахстан ужо свой сігнал праз спадарожнік аддалі — хлопцы спецыяльна прыязджалі і прасілі. А з Беларуссю, роднай і блізкай, я вось дамаю — ну як жа так!”, — кажа гендырэктар УТ‑1.

    Праўда, цягам гэтага года часам з’яўлялася інфармацыя, што на Беларусь будзе перадавацца не УТ‑1, а новы тэлеканал, створаны Міністэрствам інфармацыйнай палітыкі Украіны адмыслова з мэтай супрацьстаяння расійскай прапагандзе на замежжа — Ukraine Tomor­row. Вось толькі і яна не пацвердзілася. Як паведамілі Еўрарадыё ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі, для таго, каб “распаўсюджваць замежнае СМІ ў Беларусі, неабходна атрымаць дазвол Мінінфарма. Але ніхто за такім дазволам не звяртаўся”.

    Атрымаць з гэтай нагоды каментарый міністра інфармацыйнай палітыкі Украіны Юрыя Стэця не атрымліваецца — ён, нібыта, пастаянна заняты і не можа размаўляць.

    Тым не менш, ад дасведчанай крыніцы ва ўкраінскай медыясферы Еўрарадыё даведалася, як на самой справе дасягалася дамоўленасць пра вяшчанне на Беларусь украінскага канала:

    “Справа была так: напрыканцы сустрэчы ў вярхах нашы ціхенька намякнулі Аляксандру Рыгоравічу: “Калі ў нас усё так добра складваецца (З пасярэдніцтвам Мінска на перамовах па канфлікце ва Украіне, — Еўрарадыё), то, можа, прыспеў час хаця б адзін украінскі канал перастаць глушыць?”. Ваш кіўнуў, але паколькі выходзіць на прэс-брыфінг адмовіўся, то ўкраінскі бок, не маючы цвёрдай упэўненасці ні ў чым, узгадаў “адзін украінскі канал” у рэлізе. Вось і ўсё. Пасля гэтага ніхто з афіцыйных колаў нічога ні разу не прадпрыняў. Каналы, вядома, Лукашэнка не «разглушыў»”.

    Кіраўнік УТ‑1 Зураб Аласанія на пытанне Еўрарадыё наконт беларускіх “глушылак” украінскіх каналаў адказвае станоўча.

    “Глушылкі былі паўсюль у часы Савецкага Саюза, але ва Украіне іх у свой час разабралі і выкінулі. А ў вас іх не толькі падтрымліваюць у працоўным стане — яны па-ранейшаму функцыяніруюць. І на межах з былым Савецкім Саюзам яны таксама ёсць”.

    Па яго словах, сігнал УТ‑1 не кадуецца, і калі б яго не глушылі, то “траціна Беларусі магла б гэта бачыць проста так”, без усялякага спадарожніка.

    Ёсць там тыя глушылкі ці няма — пытанне другое. На першым месцы абяцанне, што беларусы змогуць пры жаданні выбіраць паміж беларускім, расійскім і украінскім каналам, ніхто выконваць не збіраецца. І нават не вядома, ці сапраўды была тая дамоўленасць паміж кіраўнікамі нашых краін.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці