• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выйшла аўдыякніга «Час сэканд хэнд» Святланы Алексіевіч у перакладзе Сяргея Дубаўца

    Апошнюю — пятую — кнігу аўдыяверсіі дакументальна-мастацкай хронікі Святланы Алексіевіч «Галасы Утопіі» выпусціў фонд Kamunikat разам з Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў. Зараз цыкл можна цалкам паслухаць ў аўдыяфармаце, піша Вellit.info.

    Інтэрнэт-бібліятэка Kamu­nikat абвясціла пра пачатак выдання аўдыяверсіі цыклу «Галасы Утопіі» у чэрвені 2023 года. Творы набелеўскай лаўрэаткі загучалі галасамі беларускіх актораў. «Час сэканд хэнд» чытаюць Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз. Пераклад кнігі на беларускую мову зрабіў журналіст Сяргей Дубавец.

    Усе пяць кніг цыклу будуць выстаўлены ў свабоднае карыстанне на інтэрнэт-рэсурсе Kamu­nikat у серыі «Кнігі бяз літар». Гэта раманы «У вайны не жаночы твар», «Апошнія сведкі», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд-хэнд». Пісьменніца працавала над імі на працягу сарака гадоў. Для апошняга выдання скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.

    Праект «Галасы Утопіі», прысвечаны выданню цыкла кніг нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч на беларускай мове ў найноўшым перакладзе лепшых літаратараў Беларусі, стартаваў у 2018 годзе на краўдфандынгавай платформе «Вулей». Ён стаў самым маштабным у гісторыіі беларускага краўдфандынгу, а таксама адным з найбуйнейшых у СНД. Кнігі перадаваліся ў фонды бібліятэк Беларусі.

    У 2023 годзе, па паведаменнямі незалежных беларускі медыяў, творы Алексіевіч пачалі ўбіраць з беларускіх бібліятэк.

    Чытайце яшчэ:

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Лепельская раёнка пазбавілася рубрыкі пра гарадскія праблемы

    «Журналісты сутыкаюцца з праблемамі, якія ставяць пад пагрозу само існаванне медыяў». Што абмяркоўвалі беларусы ў Сейме Літвы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці