• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    X (былы Twitter) вырашыў збіраць біяметрычныя даныя карыстальнікаў: Дзеля чаго?

    Былая сацыяльная сетка Twitter, якую набыў Ілан Маск і перайменаваў у Х, заявіла пра шматлікія змены, напрыклад, пра аўдыя- і відэазванкі без выкарыстання тэлефоннага нумара,  саспасылкай на Bloomberg піша «Новы час».

     

    Сацыяльная сетка X, раней вядомая як Twit­ter, вырашыла збіраць біяметрычныя звесткі карыстальнікаў, піша агенцтва Bloomberg.

    «З вашай згоды мы можам збіраць і выкарыстоўваць вашу біяметрычную інфармацыю ў мэтах бяспекі, абароны і ідэнтыфікацыі», — гаворыцца ў новай палітыцы прыватнасці сацсеткі.

    Кампанія X не дала ў сваіх правілах вызначэння біяметрычных даных, іншыя кампаніі выкарыстоўваюць гэты тэрмін, каб пазначыць твар карыстальніка, вясёлкавую абалонку вачэй і адбіткі пальцаў.

    У палітыцы прыватнасці X таксама сказана, што сацсетка будзе збіраць даныя наконт працы і адукацыі карыстальнікаў, а таксама іх навыкі і ўменні, каб рэкамендаваць вакансіі і паведамляць патэнцыйным працадаўцам, калі карыстальнік пачне шукаць працу.

    Прадстаўнік кампаніі X пацвердзіў, што палітыка прыватнасці змененая, але не прывёў падрабязнасці.

    Пасля таго, як Ілан Маск набыў Twit­ter і перайменаваз яго ў X, бізнесовец анансаваў змены, якія павінны ператварыць сацсетку ў «суперап» — праграму-дадатак, што ўключае ў сябе мноства магчымасцяў — ад плацяжоў да званкоў паміж карыстальнікамі.

    31 жніўня, на фоне паведамленняў аб змене палітыкі прыватнасці сацсеткі, Маск паведаміў, што неўзабаве карыстальнікі X змогуць здзяйсняць аўдыя- і відэазванкі без выкарыстання тэлефоннага нумара. Званкі будуць даступныя для прылад на базе iOS, Android, а таксама Mac і PC.

    У канцы жніўня X таксама атрымала ліцэнзію на аперацыі з крыптавалютай. Верагодна, гэта дазволіць кампаніі ў будучыні дадаць функцыю, якая дазваляе карыстальнікам ажыццяўляць адзін аднаму пераводы ў крыптавалюце.

    Чытайце яшчэ:

    «Сёння цана памылак вельмі высокая». Як ва ўмовах эміграцыі і «прававога дэфолту» ў Беларусі працуюць журналісты-расследавальнікі

    Открытки для Марины Золотовой. «Репортеры без границ» запускают кампанию в поддержку главреда TUT.BY

    Усё, што трапляла ў аб’ектыў, станавілася шэдэўрам. Памёр вядомы фатограф Анатоль Кляшчук

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці