• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Я пакутваў ад таго, што мне ціснуць боты, пакуль не пабачыў чалавека без ног…»

    Свае праблемы заўсёды падаюцца больш сур’ёзнымі і глыбокімі, але толькі да таго часу, пакуль вы са здзіўленнем не даведаецеся, што роўна з такімі ж праблемамі сутыкаецца нехта іншы. А калі іх дзесяткі? Сотні? Тысячы? Атрымліваецца цэлае войска! І тут ужо няма чаго скардзіцца і наракаць — маючы гэткую сілу, можна змяніць свет да лепшага…

    Колькі дзён таму вярнулася з вялікай журналісцкай «тусоўкі». Больш за 600 калегаў з усіх куткоў свету распавядалі адзін аднаму і ўсім разам пра свае праблемы і пакуты. Пра тое, як чакаюць дапамогі, салідарнасці, падтрымкі… Глядзела на ўсё гэта і не магла пазбыцца думкі: «Няўжо ім больш за ўсіх трэба?»

    Навошта абараняць тую свабоду слова, якая, можа, не з’яўляецца каштоўнасцю для грамадства, у якім ты жывеш? Навошта рызыкаваць і кідацца пад кулі, калі ведаеш сумную статыстыку забойстваў журналістаў у тваёй краіне?..

    Вось калі, да прыкладу, дзяржава забароніць урачам дапамагаць людзям, грамадства, безумоўна, абурыцца. Калі заўтра настаўнікам не дадуць вучыць дзетак, люд паспаліты будзе пратэставаць. А што з журналістыкай? Хто абароніць яе?

    Выклікі перад сённяшнімі прафесіяналамі «пяра і мікрафона» стаяць нежартоўныя: усё больш знікае мяжа паміж імі, прафесіяналамі, і аматарамі (блогерамі, «твітэрыянцамі» і іншымі, хто называе сябе грамадзянскімі журналістамі), цісне бізнэс, па-ранейшаму востра жадаюць кіраваць медыямі палітыкі. Дадайце сюды масавыя звальненні, судовы пераслед і забойствы нашых калег — і карціна атрымаецца зусім бязрадасная.

    Між тым, на думку Генеральнага сакратара Міжнароднай федэрацыі журналістаў Эйдана Уайта, вольная журналістыка — гарант дэмакратычнай дзяржавы. «Нельга казаць пра дэмакратыю ў дзяржаве, дзе няма вольных журналістаў», — адзначыў спадар Уайт падчас Сусветнага Кангрэсу МФЖ, які адбыўся напрыканцы траўня ў Іспаніі.

    Дык як жа ж бараніцца журналістам? Гэта толькі ў дэмакратычнай дзяржаве мікрафон і асадка — сапраўдная «зброя», а сродкі масавай інфармацыі — сапраўдная «чацвёртая улада». Вунь у Германіі журналісты так раскрытыкавалі дзейнасць прэзідэнта краіны, што той вымушаны быў сысці ў адстаўку. Але гэта магчыма там, дзе існуюць вольныя медыя, дзе яны маюць вагу ў грамадстве, дзе да іх прыслухоўваюцца і нават трохі баяцца.

    Калі гэтага няма, застаецца спадзявацца на салідарнасць калег. Бадай што адзіную зброю, якую маюць журналісты з краінаў «трэцяга» і нават «другога» свету. Тыя кампаніі, якія ўжо зладзіў МФЖ (штогадовая — Stand
    up for Jour­nal­ism
    , ці сёлетняя — у абарону іранскіх журналістаў), — яскравы прыклад таго, як журналіцская супольнасць адгукаецца на праблемы калегаў. Бо ўсе мы добра разумеем — калі хоць аднойчы даць сябе запалохаць, дазволіць уладам ці іншым сілам намі кіраваць, можна згубіць самае каштоўнае — прафесію.

    Вось і атрымліваецца: баронім сабе — баронім прафесію — баронім дэмакратыю. У гэтай барацьбе гінуць нашы калегі, для якіх свабода слова і меркаванняў — галоўная каштоўнасць. Гінуць паўсюль — у Іраку, Мексіцы, на Філіпінах, у Палестыне і Ізраілі, Расіі і Кітаі… Людзі з розным колерам скуры, людзі з рознымі багамі ў сэрцы, але з адным на ўсіх памкненнем — сумленна рабіць сваю рэпарцёрскую справу, каб змяніць гэты свет да лепшага.

    І няхай ацаніць іх мужнасць і сілу духу сёння могуць толькі іх калегі. Няхай у тых «гарачых кропках», дзе яны знаходзяць свой апошні прытулак, іх смерці — адзіныя з мноства… Час зменіцца, а памяць застанецца, і рана ці позна людзі зразумеюць, якой цаной яны даведваліся праўду…

    Нам жа застаецца працягваць гэтае змаганне за права быць журналістамі, права займацца журналістыкай, права быць свабоднымі і жыць у вольным свеце. Змагацца не толькі з асабістымі праблемамі, але і з праблемамі калегаў, якога б колеру ні была іх скура, які б бог ні жыў у іх сэрцы. Быць салідарнымі…

    Зразумела, свая кашуля заўсёды бліжэй да цела, але для журналістаў не існуе (не павінна існаваць) межаў. Мы — адзіная бязмежная супольнасць, калі жадаеце — адно войска (як зазначыў падчас канферэнцыі ў Іспаніі калега са Злучаных Штатаў).

    Зразумеем гэта — будзем часткай вялікай супольнасці, не — застанемся за сваімі беларускімі «кратамі» і безнадзейна адстанем ад іншых…

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці