• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Я пра тэндэнцыю

    На адкрыцьці круглага стала, прысьвечанага становішчу расейскіх суайчыньнікаў у Беларусі, ва Украіне і Малдове, расейскі амбасадар А. Сурыкаў сьцьвердзіў: «Многое уже удалось сделать, но ещё больше предстоит сделать на пути создания русского мира». Ды таксама заявіў, што важнымі «становятся усилия по созданию соотечественникам условий, равных с коренными жителями страны»


    На фота: амбасадар Сурыкаў  (фота з сайту tut.by)

    Няма сумневу, што культурніцкая падтрымка суайчыньнікаў за мяжой есьць важнай ды пачэснай справай кожнага нацыянальнага ўраду. Гаворка, аднак, не пра гэта. А пра беларускія мэдыі і іх ролю ў рэалізацыі тых задач, якія сфармуляваў расейскі амбасадар.

    І тут варта зазначыцць, што нашыя мэдыі ня толькі выканалі задачу стварэньня аднолькавых умоваў для пасьпяховага разьвіцьця расейскай мовы і культуры ў Беларусі, але нават так радыкальна зьмянілі (разам з Міністэрствам адукацыі) сытуацыю, што частка карэнных жыхароў пачуваецца сёньня тыповымі насельнікамі моўнай рэзэрвацыі.

    Нагадаю, што ня так даўно з БТ ды іншых дзяржаўных электронных мэдыяў была дэманстратыўна выкінутая беларуская мова, а самі афіцыйныя журналісты заклапочаны сёньня праблемай лексычнай беднасьці ды прымітыўным наборам расейскіх словаў, ужываных у этэры. Так што ёсьць, канешне, над чым працаваць: трэба павялічваць слоўнікавы запас.

    Ня будзем, аднак, грашыць на дзяржаўныя мэдыі. Яны папросту выконваюць загад. У іх зараз начальства такое.

    Недзяржаўныя мэдыі, на шчасьце, загаду ня маюць. І таму зь вялікай цікавасьцю назіраю, напрыклад, за часопісам «Абажур». Вось бяру ў рукі № 1 за гэты год. Госпадзе, душа радуецца! Цудоўныя фота на каляровай вокладцы. На ёй жа анонсы найважнейшых матэрыялаў нумару. Зьмест. І ўсё чысцютка па-беларуску! Але, як кажуць на махлярскім жаргоне, гэта — «лялька». Унутры з дванаццаці матэрыялаў толькі тры  — па-беларуску.

    Не хацеў бы, канешне, выглядаць ідыётам і навязваць незалежным журналістам (на тое яны і незалежныя) беларускую мову. Таму я толькі пра тэндэнцыю. А яна ў тэорыі каляніяльных штудыяў вызначаецца ўсяго адным словам — «самакалянізацыя».

    Так што нават часопіс «Абажур» — і той «на пути создания русского мира» у Беларусі…

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці